Фіраўскі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Фіраўскі раён
Герб
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус муніцыпальны раён[d]
Адміністрацыйны цэнтар Фірава[d]
Дата ўтварэньня 5 сакавіка 1935
Насельніцтва
Плошча
  • 1836 км²
Месцазнаходжаньне
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас маскоўскі час, UTC+03:00
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Фі́раўскі раён (па-расейску: Фировский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўначы Цьвярской вобласьці ў Расеі. Адміністрацыйным цэнтрам зьяўляецца вёска Фірава.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фіраўскі раён мяжуе з Балагоўскім, Вышневалоцкім, Куўшынаўскім і Асташкаўскім раёнамі, а таксама з закрытым пасяленьнем Азёрным і Наўгародзкай вобласьцю. Плошча раёну складае 1760,50 км².

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фіраўскі раён быў утвораны 5 сакавіка 1935 году ў складзе Калінінскай вобласьці, як на той час называлася Цьвярская вобласьць. У лютым 1963 году раён быў ліквідаваны і ўключаны ў склад Вышневалоцкага раёну, аднак 6 красавіка 1972 году быў зноў адноўлены.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]