Фёдар Палачанін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Хведар Палачанін
Фёдар Антонавіч Палачанін
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 27 жніўня 1951 (72 гады)
в. Чаркасы, Докшыцкі раён, Маладэчанская вобласьць, БССР, СССР (цяпер Віцебская вобласьць, Беларусь)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік
Жанр проза
Мова беларуская
Узнагароды

Хведар (Фёдар) Антонавіч Палачанін (нар. 27 жніўня 1951 году, в. Чаркасы, Докшыцкі раён, Віцебская вобласьць) — беларускі пісьменьнік.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыў Менскі пэдагагічны інстытут (1974). Працаваў загадчыкам Лісавіцкага сельскага клюбу, настаўнікам Чаркаскай пачатковай, Лісавіцкай васьмігадовай, Докшыцкай сярэдняй (№ 2) школ, мэтадыстам і інспэктарам Докшыцкага раёну, інструктарам Докшыцкага РК КПБ, загадчыкам раённай фільматэкі. 3 2000 г. галоўны спэцыяліст аддзелу адукацыі Докшыцкага райвыканкама. Актор Докшыцкага народнага тэатра (з 1980).

Друкуецца з 1992 году.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аўтар кніг «Расплата за нелюбоў» (1998), «Недасьпяваная песьня» (2001), «Белы абрус» (2002), «Не свая віна», «Урок на ўсё жыцьцё» (абедзьве 2003), «Вяртаньне да першачысьціні» (2004), «Нявыпраўленая памылка», «Пазычанае шчасьце» (абедзьве ў 2005), «Школьнікам аб праваслаўнай веры» (2006), «Голас сумленьня» (2008), «Докшыцкі край», «Жыву я подыхам нябёс» (абедзьве ў 2009), «Зраненае сэрца» (2011), «Шлях да Бога» (2012), «Даравальная нядзеля» (2012), «Дарога ў неба» (2014), «Маўклівая любоў» (2015), «Галалёд», «Ці так жывём?» (абедзьве ў 2017), «Сьвятло сярод ночы» (2018).

Паводле ягоных твораў Докшыцкі народны тэатр паставіў спэктаклі «Расплата за нелюбоў» (1997), «Не свая віна» (2000). Беларускае радыё паставіла радыёспэктаклі: «Спытай сэрца сваё», «Расплата за нелюбоў» (абодва ў 1998), радыёкампазыцыю «Красуйся, бярозка, расьці» (2001). Ляўрэат літаратурнай прэміі імя Ўладзімера Караткевіча (2008). У 2013 годзе Фёдар Палачанін стаў Ляўрэатам літаратурнай прэміі імя П. Броўкі.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Палачанін Фёдар Антонавіч // Памяць: Докшыцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; уклад. А. В. Скараход; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : БелЭн, 2004. — С. 634—635.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]