Фанг Фанг

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Фанг Фанг
方方
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Ванг Фанг
Нарадзілася 11 траўня 1955
Нанкін, Кітай
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьніца
Кірунак нэарэалізм
Мова кітайская
Дэбют 1987
Значныя творы Цудоўны від, 1987, Уханьскі дзёньнік 2020
Узнагароды

Фанг Фанг (па-кітайску: 方方; пры нараджэньні Ванг Фанг; 11 траўня 1955, Нанкін, Кітай) - кітайская пісьменьніца, сцэнарыстка. Аўтарка шматлікіх раманаў. Найбольшую папулярнасьць ў сьвеце прынесла хроніка кавіду, якую пісьменьніца публікавала ў 2020 на сэрвэры Weibo падчас карантыну («Уханьскі дзёньнік Фанг-Фанг»)[1].

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Двухгадовая Фанг Фанг, якая нарадзілася ў 1955 годзе ў Нанкіне, пераехала зь сям'ёй ва Ўхань, дзе і жыве дасюль. Пасьля заканчэньня сярэдняй школы ў 1974 годзе яна некалькі гадоў працавала працоўнай. Яна пачала пісаць у 1975 г. У 1978, праз два гады пасьля заканчэньня культурнай рэвалюцыі, калі ўнівэрсытэты зноў адкрыліся, яна паступіла ва ўнівэрсытэт Уханя, дзе вывучала кітайскую літаратуру да 1982 г. Пасьля заканчэньня была разьмеркаваная ў адзьдзел сэрыялаў тэлевізыі правінцыі Хубэй у якасьці сцэнарысткі. Адначасова яна піша свой першы раман[2].

Да карантыннага дзёньніку Фанг Фанг, якая паходзіць з заможнай інтэлектуальнай сям’і, напісала некалькі дзясяткаў раманаў, эсэ і сталася жывым клясыкам кітайскай афіцыйнай літаратуры. Яна спрычынілася да разьвіцьця неарэалізму ў кітайскай літаратуры, стаўшы адной з галоўных актыватарак гэтай плыні ў 80-ыя гады мінулага стагодзьдзя[3]. Набыла папулярнасьць у 1987 годзе, калі ейны раман - «Цудоўны від» (风景) - быў адзначаны прэміяй «Найлепшы раман году»[4].

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Апошнія сорак гадоў пісьменьніца з гумарам і пяшчотай, але заўсёды ў праўдзіва-змрочных танах апісвае у сваіх аповедах і раманах жыцьцё «маленькага чалавека» Уханя[5]. Насамрэч, падчас карантыну яна проста працягнула пісаць тое, што апісвала заўсёды: свае прывілеі і нябачнасьць жыцьця простых уханьцаў. І цягам апошніх месяцаў на карантыне яна сталася ахвярай кібергвалту з боку нацыяналістаў, атрымала дзясяткі ананімных пасланьняў з пагрозамі і афіцыйныя палітычныя лісты ў прэсе, падпісаныя актыўнымі грамадзянамі і патрыётамі Кітая. Так, апублікаваны «Ліст (ананімнага) ліцэіста цётцы Фанг Фанг», за якім хавалася партыя, зразумелы ўсім, хто зьведаў савецкі досьвед існаваньня: у наіўнай і ідэалягічнай манеры ліцэіст крытыкуе слынную пісьменьніцу і стараецца навучыць яе быць добрай кітаянкай і ня ўмешвацца ў пытаньні палітыкі[6].

Уханьскі дзёньнік Фанг Фанг[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ніхто не чакаў ад шасьцідзесяціпяцігадовай Фанг Фанг, афіцыйнай пісьменьніцы, ляўрэаткі прэстыжных кітайскіх літаратурных прэміяў, старшыні хаўрусу пісьменьнікаў правінцыі Хубэй такога выкіду, сьмеласьці. Хоць сама яна не бачыць у гэтым ніякай сьмеласьці, яна проста зрабіла сваю працу пісьменьніцы[7]. Весьці публічны дзёньнік Фанг Фанг пачала 25 студзеня 2020 году. Тэксты пісьменьніцы сталіся амаль адзінымі неафіцыйнымі зьвесткамі пра карантын у Кітаі, якія не чысьціліся цэнзурай. Калі-нікалі, праўда, старонка пісьменніцы блякавалася дзеля праверкі, але потым заставалася даступнай для ўсіх. З гэтай нагоды ў лютаўскім пасланьні Фанг Фанг з гумарам заўважыла: «Зноў добрае надвор’е. Дзень добрае, іншы дрэннае — як мой дзёньнік: аднаго дня ён не блякуецца, іншага дня заблякаваны»[8].

Улетку 2020 зьявіўся ангельскі пераклад (Wuhan Diary)[9], а ўвосень 2020 францускі пераклад твору (Wuhan, ville close)[10].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ У. Гарбацкі, Голас з Уханя, Новы Час, 05-05-2020, https://novychas.by/kultura/holas-z-uhanju
  2. ^ «Fang Fang», China.org.cn, 29.08.2013, http://www.china.org.cn/arts/citc/2013-08/29/content_29862820.htm
  3. ^ У. Гарбацкі, Голас з Уханя, Новы Час, 05-05-2020, https://novychas.by/kultura/holas-z-uhanju
  4. ^ Fang Fang [Wang Fang, dite], Dictionnaire mondial des littératures, Encyclopédie Larousse, 2002, https://gallica.bnf.fr/ark:/12148/bpt6k12005026/f431.item.r=fang%20fang.texteImage
  5. ^ Dorian Malovic, «L’écrivaine Fang Fang, une idole déchue dans le cœur des Chinois», La Croix, 23.04.2020, https://www.la-croix.com/Monde/Asie-et-Oceanie/Lecrivaine-Fang-Fang-idole-dechue-coeur-Chinois-2020-04-23-1201090868
  6. ^ У. Гарбацкі, Голас з Уханя, Новы Час, 05-05-2020, https://novychas.by/kultura/holas-z-uhanju
  7. ^ Une écrivaine chinoise raconte son quotidien à Wuhan… et subit la colère des nationalistes », Paris Match,‎ 22 avril 2020, https://www.parismatch.com/Actu/International/Une-ecrivaine-chinoise-raconte-son-quotidien-confine-a-Wuhan-et-provoque-la-controverse-1682883
  8. ^ Frédéric Lemaître, «Coronavirus: l’écrivaine Fang Fang, Antigone de Wuhan», Le Monde, 28.04.2020
  9. ^ Helen Davidson, «Chinese writer faces online backlash over Wuhan lockdown diary», The Guardian, 10.04.2020.
  10. ^ Coronavirus: à Wuhan, le journal de l'écrivaine Fang Fang suscite la colère des nationalistes chinois, France Info, 22.04.2020, https://www.francetvinfo.fr/culture/livres/coronavirus-a-wuhan-le-journal-de-l-ecrivaine-fang-fang-suscite-la-colere-des-nationalistes-chinois_3928571.html