Усевалад Садоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Усевалад Садоўскі
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 4 кастрычніка 1996(1996-10-04)[1] (27 гадоў)
Рост 193 см
Вага 82 кг[2]
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Ардабасы Шымкент
Нумар 30
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2016—2019 Энэргетык-БДУ 81 (37)
2019—2020 Дынама Берасьце 9 (0)
2019 Энэргетык-БДУ 6 (3)
2020 Рух Берасьце 9 (9)
2021 Рух Берасьце 24 (4)
2022—4 Ардабасы Шымкент 39 (8)
Зборныя
2016 Беларусь (да 21) 1 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
16 верасьня 2023.

Усевалад Садоўскі (нарадзіўся 4 кастрычніка 1996 году) — беларускі футбаліст, нападнік казаскага клюбу «Ардабасы».

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачынаў займацца футболам у менскай СДЮШАР «Дынама», пазьней гуляў у юнацкіх камандах сталічнага МТЗ-РІПА і барысаўскага БАТЭ. У веку 15 гадоў пакінуў футбол[3], аднак праз два гады вярнуўся, далучыўшыся да «Менску», дзе неўзабаве стаў гуляць за дубль. Па заканчэньні сэзону 2015 году сталічны клюб не стаў працягваць супрацу з нападнікам.

У пачатку 2016 году праходзіў прагляд у екацярынбурскім «Урале», які ўзначальваў былы трэнэр «Менску» Вадзім Скрыпчанка, аднак у выніку падпісаў кантракт зь менскай «Зоркай-БДУ»[4]. Першую палову сэзону 2016 году прапусьціў праз траўму, зь ліпеня замацаваўся ў асноўным складзе каманды. У сэзоне 2017 году заставаўся трывалым гульцом пачатковага складу каманды, якая зьмяніла назву на «Энэргетык-БДУ». У сэзоне 2018 году з 21 голам стаў найлепшым бамбардзірам Першай лігі (хоць у ліпені не гуляў праз пашкоджаньні) і дапамог камандзе выйсьці ў Найвышэйшую лігу.

У сэзоне 2019 году заставаўся асноўным нападнікам сталічнай каманды. У ліпені 2019 году склаў дамову зь берасьцейскім «Дынама», аднак застаўся ў «Энэргетыку-БДУ» на правах арэнды да сканчэньня сэзону[5]. З кастрычніка 2019 году не гуляў праз траўмы. У сьнежні 2019 году вярнуўся з арэнды ў «Дынама»[6]. Да сэзону 2020 году рыхтаваўся разам зь берасьцейцамі і пачаў у ейным складзе чэмпіянат, але замацавацца ня здолеў, звычайна выходзіўшы на зьмену. У ліпені 2020 году перайшоў да шэрагаў «Руху»[7]. У сэзоне 2020 году гуляў пераважна ў пачатковым складзе дружыны, за 9 матчаў у Найвышэйшай лізе здабыў 9 галоў. У 2021 годзе часьцей выходзіў на замену.

У пачатку 2022 году рыхтаваўся да пачатку новага розыгрышу айчыннага першынства з «Рухам», а ў сакавіку, пасьля таго як берасьцейскі клюб спыніў выступы ў Найвышэйшай лізе, далучыўся да казаскага «Ардабасы», які ачольваў колішні трэнэр «Руха» Аляксандар Сяднёў, і неўзабаве склаў пагадненьне з клюбам[8].

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Ардыбасы»:

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Энэргетык-БДУ 2017 Першая ліга 29 7
2018 Першая ліга 24 21

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]