Ульскі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ульскі раён
Агульныя зьвесткі
Краіна Беларуская ССР
Статус раён СССР[d]
Адміністрацыйны цэнтар Ула
Дата ўтварэньня 17 ліпеня 1924 і 9 верасьня 1946
Дата скасаваньня 8 ліпеня 1931 і 17 сьнежня 1956
Час існаваньня 1924—1930
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Ульскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Беларускай ССР. Існаваў у 1924—1931 і 1946—1956 гадах. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Ула.

Утварыўся 17 ліпеня 1924 году ў складзе Полацкай акругі. З 20 жніўня 1924 году падзяляўся на 13 сельсаветаў: Баранькаўскі, Гарбаціцкі, Глыбачанскі, Зарачанскі, Клётчынскі, Мішкавіцкі, Обальскі, Сокараўскі, Сушанскі, Ульскі, Усайскі, Усьвейскі, Хоцінскі. Па першым скасаваньні (8 ліпеня 1931) тэрыторыя ўвайшла ў склад Бешанковіцкага. Лепельскага, Сіроцінскага, Ушацкага і Чашніцкага раёнаў.

Зноў утварыўся 9 верасьня 1946 году ў складзе Віцебскай вобласьці. Падзяляўся на 11 сельсаветаў. Па другім скасаваньні (17 сьнежня 1956) тэрыторыя ўвайшла ў склад Лепельскага, Ушацкага, Сіроцінскага і Бешанковіцкага раёнаў[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]