Уладзіслаў Сычоў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Уладзіслаў Сычоў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 26 студзеня 2002(2002-01-26) (22 гады)
Рост 180 см[2]
Вага 67 кг[2]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Слуцак
Нумар 9
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2020—4 Слуцак 21 (3)
2021—2022 Лякаматыў Гомель 52 (7)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
28 красавіка 2024.

Уладзіслаў Аляксандравіч Сычоў (нар. 26 студзеня 2002) — беларускі футбаліст, паўабаронца «Слуцка».

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З 2017 году займаўся ў сталічнай Акадэміі АБФФ на базе РДВАР, а ўлетку 2019 году перайшоў у «Слуцак». У клюбе пачаў гуляць за дубль, а неўзабаве прыцягваўся да першай адзінаццатцы. 21 жніўня 2020 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе ў матчы супраць менскага «Дынама» (1:2), калі выйшаў у стартавым складзе і быў заменены ў другім тайме. У далейшым працягваў часам прыцягвацца да асноўнай каманды случакоў.

Сэзон 2021 году пачаў у арэндзе ў гомельскім «Лякаматыве», дзе замацаваўся ў аснове і гуляў пераважна ў пачатковым складзе. Па заканчэньні сэзону 2021 году вярнуўся ў «Слуцак». У пачатку 2022 году трэнаваўся з клюбам, а ў сакавіку 2022 году зноўку быў арандаваны «Лякаматывам»[3]. У сэзоне 2022 году заставаўся гульцом асноўнага складу гомельскай дружыны, а зь лета стаў часьцей выходзіць на замену. У сьнежні 2022 году па заканчэньні арэнды пакінуў «Лякаматыў»[4].

У пачатку 2023 году пачаў рыхтавацца да новага сэзону з «Слуцкам». У красавіку 2023 году падоўжыў кантракт з слуцкім клюбам да канца 2024 году[5]. У пачатку сэзону 2023 году часьцей заставаўся на лаўцы запасных, але зь верасьня замацаваўся ў першай адзінаццатцы каманды.

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У кастрычніку 2018 году гуляў за зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным, а ў сакавіку 2019 году ў элітным раўндах чэмпіянату Эўропы.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]