Уладзіслаў Малькевіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Уладзіслаў Малькевіч
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 4 сьнежня 1999(1999-12-04) (24 гады)
Рост 178 см
Вага 86 кг[1]
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Урал
Нумар 17
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2016—2023 БАТЭ 49 (5)
2020 Славія Мазыр 17 (2)
2021 Славія Мазыр 12 (2)
2023—4 Урал 9 (0)
Зборныя
2016—2017 Беларусь (да 19)[d] 6 (0)
2019—2020 Беларусь (да 21) 3 (0)
2022—4 Беларусь 15 (1)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
8 сьнежня 2023.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
21 лістапада 2023.

Уладзіслаў Малькевіч (нарадзіўся 4 сьнежня 1999 году) — беларускі футбаліст, абаронца расейскага клюбу «Ўрал».

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выхаванец маладэчанскай ДЮСШ-4. Пазьней трапіў у структуру барысаўскага БАТЭ. У 2016 годзе пачаў гуляць за клюбны дубль, а 14 верасьня таго ж году дэбютаваў у асноўнай камандзе ў матчы Кубка Беларусі супраць магілёўскага «Тарпэда» (4:0), выйшаўшы на замену ў другім тайме. 28 кастрычніка дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, зьявіўшыся на зьмену ў канцы матчу з «Крумкачамі» (3:0).

У сэзоне 2017 году выступаў за дубль, а да сэзону 2018 году рыхтаваўся разам з асноўнай камандай. У траўні 2018 году ў сувязі з траўмай Максіма Валадзько ў двух матчах выходзіў у пачатковым складзе барысаўчанаў у Найвышэйшай лізе на пазыцыі левага абаронцы, адгуляўшы ў іх па 90 хвілінаў. Пазьней у тым жа месяцы падоўжыў кантракт з барысаўскім клюбе[2]. Зь ліпеня 2018 году да жніўня 2019 году не зьяўляўся на полі праз праблемы са здароўем, але пазьней стаў прыцягвацца да дублю.

У сакавіку 2020 году зноў падоўжыў кантракт з БАТЭ[3] і неўзабаве быў аддадзены ў арэнду ў мазырскую «Славію»[4]. Зь цягам часу замацаваўся ў якасьці асноўнага абаронцы мазыранаў. Па заканчэньні сэзону 2020 году вярнуўся з арэнды ў БАТЭ.

У пачатку 2021 году праходзіў перадсэзонную падрыхтоўку разам з БАТЭ і пачаў сэзон у складзе клюбу. Пасьпеў чатыры разы выйсьці на замену ў матчах Найвышэйшай лігі, прыцягваўся таксама да матчаў Кубка Беларусі. У ліпені 2021 году зноў быў арандаваны «Славіяй»[5]. У якасьці трывалага гульца асновы дапамог клюбу захаваць месца ў Найвышэйшае лізе. У сьнежні 2021 году па заканчэнні арэнды пакінуў мазырскую каманду[6] і вярнуўся ў БАТЭ, дзе замацаваўся ў стартавым складзе, дзе стаў гуляць на пазыцыі паўабаронцы. У верасьні 2023 года прыяднаўся да екацярынбурскага «Уралу»[7].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2015—2017 гадах гуляў за юнацкія зборныя Беларусі ў кваліфікацыі чэмпіянату Эўропы. 14 лістапада 2019 году дэбютаваў у зборнай Беларусі (да 21 году), адгуляўшы другі тайм таварыскага матча супраць зборнай Славаччыны (0:3). 3 чэрвеня 2022 году ўпершыню згуляў за нацыянальную зборную Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча Лігі нацыяў УЭФА супраць зборнай Славаччыны (0:1).

Дасягненні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

БАТЭ:

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
БАТЭ 2016 Найвышэйшая ліга 1 0
2018 Найвышэйшая ліга 2 0

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]