Уладзіслаў Крывіцкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Уладзіслаў Крывіцкі
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 3 ліпеня 1995(1995-07-03)[1] (28 гадоў)
Рост 194 см
Вага 80 кг[2]
Пазыцыя абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2015—2016 Менск 0 (0)
2016 Тарпэда Менск 11 (0)
2016 Мікашэвічы 10 (1)
2018 Энэргетык-БДУ 12 (1)
2020—2021 Кыран[d] 29 (1)
2022 Дынама Берасьце 9 (0)

Уладзісла́ў Крыві́цкі (нарадзіўся 3 ліпеня 1995 году) — беларускі футбаліст, абаронца.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выхаванец футбольнага клюбу «Менск». З 2013 году пачаў выступаць за клюбны дубль. У 2014 годзе пачаў таксама прыцягвацца да асноўнай каманды, але гэтак і не дэбютаваў у ейным складзе. У сакавіку 2016 году на правах арэнды далучыўся да сталічнага «Тарпэда»[3] У ліпені 2016 году аддадзены ў арэнду мікашэвіцкаму «Граніту» да канца сэзону[4].

У 2018 годзе выступаў за «Энэргетык-БДУ»[5]. Пасьля сэзону 2018 году прыпыніў кар’еру праз рэцыдыў траўмы[6]. У сьнежні 2019 году зноў пачаў трэнавацца з «Энэргетыкам-БДУ»[7].

У красавіку 2020 году ўвайшоў у заяўку казаскага клюбу «Кыран»[8]. У лютым 2022 году пачаў трэнавацца зь берасьцейскім «Дынама» і неўзабаве склаў дамову з клюбам[9]. У берасьцейскай камандзе быў гульцом ратацыі. Па заканчэньні сэзону 2022 году пакінуў «Дынама». У берасьцейскай камандзе быў гульцом ратацыі. Па заканчэньні сэзону 2022 пакінуў «Дынама».

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Тарпэда Менск 2016 Першая ліга 11 0
Граніт Найвышэйшая ліга 10 1
Энэргетык-БДУ 2018 Першая ліга 12 1

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]