Уладзіслаў Калінін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Уладзіслаў Калінін
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 14 студзеня 2002(2002-01-14)[1] (22 гады)
Рост 185 см
Вага 76 кг[1]
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Дынама Менск
Нумар 26
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2021—4 Дынама Менск 25 (0)
Зборныя
2022—4 Беларусь (да 21) 5 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
27 красавіка 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
28 сакавіка 2023.

Уладзісла́ў Гена́дзевіч Калі́нін (нар. 14 студзеня 2002 году) — беларускі футбаліст, абаронца менскага «Дынама».

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачынаў займацца футболам на Чашніччыне, але юнаком патрапіў у структуру менскага «Дынама». З 2019 году пачаў гуляў за клюбны дублюючы склад, дзе хутка замацаваўся. У 2021 годзе стаў трэнавацца разам з асноўнай камандай. Дэбютаваў за «Дынама» 23 чэрвеня 2021 году ў матчы Кубка Беларусі супраць «Ліды» (3:0), адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў. 4 ліпеня 2021 году ўпершыню згуляў у найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену напрыканцы сустрэчы супраць мазырскай «Славіі» (4:0), аднак у далейшым працягваў гуляць за дубль.

Пачынаючы з жніўня 2022 году замацаваўся ў пачатковым складзе асноўнай каманды. У траўні 2023 году выбыў праз траўмы, вярнуўся да шыхтаў у кастрычніку 2023 году. У наступным месяцы падоўжыў кантракт з дынамаўцамі да сканчэньня 2024 году[3].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У кастрычніку 2018 году гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным матчы, а ў сакавіку 2019 году ў элітных раўндах чэмпіянату Эўропы. 27 верасьня 2022 году дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў у таварыскім матчы супраць моладзевай зборнай Казахстану (1:1).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]