Уладзіслаў Варакса
Уладзіслаў Варакса | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 26 студзеня 2004[1] (20 гадоў) | |
Рост | 178 см | |
Вага | 78 кг[1] | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Нёман Горадня | |
Нумар | 99 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2021 | Узда | 13 (15) |
2021— | Нёман Горадня | 23 (0) |
Зборныя | ||
2022 | Беларусь (да 19)[d] | 3 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Уладзісла́ў Вара́кса (нарадзіўся 26 студзеня 2004 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца гарадзенскага «Нёману».
Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Выхаванец менскага «Дынама». У 2017 годзе перайшоў у юнацкую каманду салігорскага «Шахцёра», а ў 2019 годзе далучыўся да берасьцейскага «Дынама», дзе пазьней пачаў гуляць за клюбны дубль. У першай палове 2021 году абараняў колеры другалігавай «Ўзды», дзе быў адным з асноўных гульцоў. У ліпені 2021 году падпісаў кантракт з гарадзенскім «Нёманам» да сканчэньня 2023 году[2]. 2 жніўня 2021 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць берасьцейкага «Дынама» (3:1). У далейшым гуляў за пераважна дубль, прыцягваючыся таксама да асноўнай каманды. Сэзон 2023 году амаль цалкам прапусьціў праз траўмы. У студзені 2024 году падоўжыў пагадненьне з гарадзенцамі[3].
Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У верасьні 2022 году гуляў за зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы.
Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
«Нёман»:
- Срэбны прызэр чэмпіянату Беларусі: 2023
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway