УННВ
УННВ | |
Інфармацыя | |
---|---|
Гады | 2010 па цяперашні час |
Мова | Расейская |
Жанр(ы) | гіп-гоп, рэп |
Удзельнікі | MarikMarakesh, Crash, Anq |
«УННВ», часта пашыраецца як «Забітыя, Але Не Вамі» (па-расейску: «Убиты, Но Не Вами») — беларускі расейскамоўны андэрграунд рэп-гурт зь Менска. Удзельнікі калектыву хаваюць сваю асобу, дакладна невядомы іх сапраўдныя імёны, прозьвішчы або ўзрост.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Гурт быў створаны ў 2010-ым годзе ў Менску пасьля стварэньня аднайменнага пабліка ў VK. Праз пару тыдняў у ёй зьявіўся дэбютны альбом гурта «Чернь».
У 2012 годзе выйшаў альбом «О’дно», у 2015 годзе «Вонючие рифмы», у 2019 годзе «Чёрная кассета», а ў 2021 годзе выйшаў зборнік з нявыдадзеных трэкаў «Неизданное».
У сваёй музыцы гурт надае ўвагу тэме наркотыкаў, нарказалежнасьці, а таксама ўсялякімі спосабамі ўсхваляюць розныя забароненыя рэчывы.
Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Crash
- MarikMarakesh
- Anq
- Артём Artty (бітмэйкер) (2010—2020)
На сваіх выступах хлопцы выступаюць у масках, капюшонах, акулярах, панамках і гэтак далей, каб схаваць сваю асобу. Лідарам гурта лічыцца MarikMarakesh, таксама вядома, што ён самы малодшы з калектыву.
Дыскаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Год | Назва | Каментар |
---|---|---|
2010 | «Чернь» | — |
2012 | «О’дно» | Займае 290-ае месца на Spotify у топе расейскамоўных трэкаў за ўвесь час |
2015 | «Вонючие рифмы» | |
2019 | «Чёрная кассета» | 4-ае месца ў чарце InterMedia |
2021 | «Неизданное» | 21-ае месца ў чарце BandLink |
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]