Сяргей Ігнатовіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сяргей Ігнатовіч
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 29 чэрвеня 1992(1992-06-29)[1][2][3] (31 год)
Рост 192 см
Вага 88 кг[4]
Пазыцыя брамнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Шахцёр Салігорск
Нумар 1
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2011—2019 Дынама Менск 48 (0)
2012 Бяроза-2010 10 (0)
2013 Бяроза-2010 20 (0)
2020 Дынама Берасьце 18 (0)
2021 Менск 3 (0)
2022 Іслач 24 (0)
2023—4 Шахцёр Салігорск 23 (0)
Зборныя
2012 Беларусь (да 21) 3 (0)
2017—4 Беларусь 8 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
20 красавіка 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
26 сакавіка 2024.

Сяргей Ігнатовіч (нарадзіўся 29 чэрвеня 1992 году) — беларускі футбаліст, брамнік салігорскага «Шахцёр». З 2017 годзе правёў некалькі матчаў за нацыянальную зборную Беларусі.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выхаванец СДЮШАР менскага «Дынама», з 2009 года пачаў гуляць за дубль менчукоў. Першую палову сэзону 2012 году правёў у арэндзе ў «Бярозе-2010». Улетку 2012 году вярнуўся ў «Дынама», дзе гуляў за дубль, але нярэдка зьяўляўся на лаве запасных асноўнага складу. 26 верасьня 2012 году дэбютаваў за асноўную каманду «Дынама», выйшаўшы на замену на 67-й хвіліне ў кубкавым матчы супраць пінскай «Хвалі» (5:0). Сэзон 2013 годк зноў правёў у арэндзе ў «Бярозе-2010». У 20 матчах прапусьціў усяго 19 галоў, чым дапамог «Бярозе-2010» заняць выніковае 5-е месца ў Першай лізе. У пачатку сэзону 2014 году вярнуўся ў асноўную каманду «Дынама» і замацаваўся ў якасьці другога брамніка. 24 жніўня 2014 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі, адгуляўшы увесь матч супраць «Слуцку» (0:0). У далейшым стаў трывала зьяўляцца ў стартавым складзе сталічнага клюбу, чаргуючыся з Аляксандрам Гутарам.

У сэзоне 2015 году Гутар замацаваўся ў асноўным складзе, а Ігнатовіч застаўся другім брамнікам каманды. У чэрвені 2016 году, пасьля пераходу Гутара ў расейскі «Арэнбург», стаў гульцом пачатковага складу. У пачатку 2017 году, пасьля няўдалай гульні ў першым матчы сэзона (2:2 супраць берасьцейскага «Дынама» ў Кубку Беларусі) саступіў месца ў аснове Андрэю Клімовічу, аднак у ліпені зноў стаў зьяўляцца ў стартавым складзе. У верасьні 2017 году падоўжыў супрацу з дынамаўцамі да канца 2019 году[5]. Канец сэзона 2017 году прапусьціў праз траўму. У сэзоне 2018 году быў другім брамнікам пасьля Андрэя Гарбунова, а ў 2019 годзе — другім брамнікам пасьля Максіма Плотнікава. Толькі ў кастрычніку і лістападзе ў сувязі з траўмай Плотнікава займаў месца ў браме асноўнай каманды. У лістападзе 2019 году па заканчэньні кантракта пакінуў менскі клюб[6].

У студзені 2020 года пачаў трэнавацца зь берасьцейскім «Дынама» і неўзабаве склаў зь ім угоду[7]. У сэзоне 2020 году рэгулярна зьяўляўся на полі, чаргуючыся ў складзе з Паўлам Паўлючэнкам. У студзені 2021 году далучыўся да «Менска» і ў лютым афіцыйна падпісаў пагадненьне з клюбам[8]. Пачынаў сэзон асноўным брамнікам, але хутка атрымаў траўму і больш на полі не зьяўляўся. У сьнежні 2021 году па заканчэньні кантракту пакінуў сталічны клюб[9].

У красавіку 2022 году стаў гульцом «Іслачы»[10]. Замацаваўся ў якасьці асноўнага брамніка каманды. У сьнежні 2022 году па заканчэньні кантракта пакінуў клюб[11]. У студзені 2023 году падпісаў кантракт з салігорскім «Шахцёрам»[12], дзе стаў асноўным брамнікам. Паводле вынікаў сэзону 2023 году быў прызнаны найлепшым брамнікам чэмпіянату Беларусі[13].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

13 лістапада 2017 году дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць зборнай Грузіі.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Дынама Менск 2015 Найвышэйшая ліга 2 –0
2016 Найвышэйшая ліга 16 –12
2017 Найвышэйшая ліга 13 –6
2018 Найвышэйшая ліга 4 –3

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]