Сьцяг Менскага раёну

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сьцяг Менскага раёну
Менскі раён
Сьцяг Менскага раёну
Прапорцыі 1:2
Прыняты 2006
Тып Сьцяг раёну Рэспублікі Беларусь

Сьцяг Менскага раёну — афіцыйны геральдычны сымбаль Менскага раёну. Сьцяг заснаваны Ўказам прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 лістапада 2006 году № 691 і зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 22 лістапада 2006 году № Б-102.

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прамавугольнае палотнішча блакітнага колеру з суадносінамі бакоў 1:2. У цэнтры правага боку палотнішча разьмешчана выява гербу Менскага раёну.

Сьцяг і палажэньне аб ім ухвалены пастановамі Менскага раённага Савету дэпутатаў ад 29 сьнежня 2004 году № 132 і Менскага раённага выканаўчага камітэту ад 18 студзеня 2005 году № 21. Аўтары сьцягу М. М. Елінская, мастак В. А. Ляхар.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]