Суразмоўцы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
«Суразмоўцы»
Жанр Інтэрв’ю
Аўтар Навум Гальпяровіч
Вядоўца Навум Гальпяровіч
Краіна вытворчасьці Беларусь
Мова беларуская
Першы выпуск з 10 верасьня 2018 году. Прэм'ера да Дня беларускага пісьменства. Госьць праграмы — Алесь Карлюкевіч[1]
Вытворчасьць
Месца здымак Менск, Нацыянальная бібліятэка[2]
Камэра шматкамэрная здымка
Працягласьць 15 хвілін[2]
Трансьляцыя
Канал «Беларусь 3»
Фармат кадра HDTV 720p
Фармат гуку стэрэа
Прэм’ерныя паказы субота, 20:25 («Беларусь 3»)
Паўторныя паказы панядзелак, 23:55 («Беларусь 3»)
Храналёгія
Папярэднічалі перадачы «Дыя@блог пра мову»
Спасылкі
Афіцыйны сайт

«Суразмоўцы» — культурніцкая аўтарская праграма пісьменьніка Навума Гальпяровіча на тэлеканале «Беларусь 3». Аўтар і вядучы – Навум Гальпяровіч.

Зьмест праграмы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Праграма складаецца з інтэрв'ю зь людзьмі, якія маюць аўтарытэт у культурным і грамадзкім жыцьці Беларусі, размоў пра актуальныя праблемы сучаснасьці, мову, літаратуру, традыцыі, а таксама пра асабістае[3]. Мэта праэкту — прапаганда і знаёмства з сучаснай беларускай культурай[4].

Аўтар праграмы паказвае гледачам Беларусь культурную праз гутаркі з выбітнымі беларускімі пісьменьнікамі і крытыкамі, навукоўцамі і дасьледчыкамі, мастакамі і музэйшчыкамі, а таксама з грамадзкімі дзеячамі[5][2]. Навума Гальпяровіча, акрамя размоў з госьцьмі пра актуальныя для сучаснай культуры пытаньні, таксама цікавіць асабістае — унутраны сьвет герояў праграмы, іх памкненьні ды мары[6], чым жывуць айчынныя паэты і пісьменьнікі, якія музы іх акрыляюць і якія праблемы хвалююць[1].

Праграма Навума Гальпяровіча «Суразмоўцы» зьяўляецца адной з нямногіх на Беларускім тэлебачаньні, якая паказвае гледачам Беларусь літаратурную. З 2018 па 2022 год у студыі ў Навума Гальпяровіча пабывала больш за сто вядомых дзеячаў культуры і мастацтва[1].Сярод героямі праграмы былі Людміла Рублеўская, Уладзімер Сьцяпан, Віктар Шніп, Мікола Адам і шмат іншых вядомых асоб, дзеячоў беларускай культуры[6].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]