Стэфан Банах

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Стэфан Банах
укр. Степан Степанович Банах
Дата нараджэньня 30 сакавіка 1892(1892-03-30)[1][2][3][…]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 31 жніўня 1945(1945-08-31)[4][1][2][…] (53 гады)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці рак лёгкіх
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак матэматык, прафэсар унівэрсытэту
Навуковая сфэра матэматыка
Месца працы АН УССР
Вядомы як стваральнік функцыянальнага аналізу, Прастор Банаха, Альгебра Банаха, Тэарэма Банаха-Штэйнгаўза, Парадокс Банаха-Тарскага, Тэарэма Гана-Банаха, Тэарэма Банаха аб нерухомай кропцы
Навуковая ступень доктар філязофіі (1920)
Навуковы кіраўнік Гуго Штэйнгаўз
Вучні Marceli Stark[d][1], Josef Schreier[d] і Станіслаў Улам[d]
Узнагароды
ордэн Белага арла

Стэфан Банах (па-ўкраінску: Степан Степанович Банах, па-польску: Stefan Banach; 30 сакавіка 1892, Кракаў — 31 жніўня 1945, Львоў) — матэматык, адзін са стваральнікаў сучаснага функцыянальнага аналізу і львоўскай матэматычнай школы, прафэсар Львоўскай палітэхнікі і Львоўскага ўнівэрсытэту з 1924 году, дэкан фізыка-матэматычнага факультэту Львоўскага ўнівэрсытэту з 1939 году. Чалец Польскай АН з 1924 году і чалец-карэспандэнт АН УССР з 1940 году, дэпутат Львоўскага гарадзкога савету (1940). Кіраўнік Львоўскага філіялу Інстытуту матэматыкі АН УССР з 1940 году.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля навучаньня ў IV Кракаўскай гімназіі (1902—1910) паступіў на факультэт будовы машын Львоўскай політэхнічнай школы. У 1911 годзе яго перавялі на факультэт інжынэрыі па спэцыяльнасьці «Сухапутная інжынэрыя», дзе скончыў чацьверты апошні (1913—1914) навучальны год. З 1920 г. да 1922 г. працаваў асыстэнтам на катэдры матэматыкі Львоўскай палітэхнікі ў прафэсара Антонія Ломніцкага. Апублікаваў шэраг навуковых прац. У 1920 годзе атрымаў навуковую ступень доктара філязофіі. У 1924 годзе быў зацьверджаны ў вучоным званьні надзвычайнага прафэсара катэдры матэматыкі Львоўскага ўнівэрсытэту і абраны на чальца-карэспандэнта Польскай акадэміі ведаў. У 1927 годзе стаў звычайным прафэсарам.

Працы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Rachunek różniczkowy i całkowy (tom 1), wyd. Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Lwów, 1929 r., s. 294  (пол.)
  • Rachunek różniczkowy i całkowy (tom 2), wyd. Książnica-Atlas, Lwów-Warszawa, 1930 r., s. 248  (пол.)
  • Teoria operacji. Tom I: Operacje liniowe, wyd. Kasy im. Mianowskiego Instytutu Popierania Nauki, Warszawa, 1931 r., s. VIII + 236  (пол.)
  • Théorie des opérations linéaires. — Warszawa: 1932. (фр.)
  • Banach S. Mechanika. — Warszawa-Lwów-Wilno: 1938. (пол.)
  • Банах С. Курс функціонального аналізу» (лінійні операції). — Київ: Радянська школа, 1948. — 216 с. (укр.)
  • Banach S. Mechanics = Mechanika. — Warszawa-Wrocław: 1951. (анг.)
  • Banach S. Wstęp do teorii funkcji rzeczywistych. — Warszawa-Wrocław: 1951. (пол.)
  • Banach S. Œuvres. — Warszawa: PWN, 1967. — Т. 1. (пол.)
  • Банах С. Дифференциальное и интегральное исчисление» (Rachunek różniczkowy i całkowy). — Москва: «Наука», 1972. — 424 с. (рас.)
  • Banach S. Œuvres. — Warszawa: PWN, 1979. — Т. 2. (пол.)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Стэфан Банахсховішча мультымэдыйных матэрыялаў