Серна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Серна
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы (Animalia)
ТыпХордавыя (Chordata)
КлясаСысуны (Mammalia)
ІнфраклясаПляцэнтарныя (Placentalia)
НадатрадЛяўразыятэрыі (Laurasiatheria)
АтрадПарнакапытныя (Artiodactyla)
СямействаБыкавыя (Bovidae)
ПадсямействаCaprinae
РодRupicapra
ВідСерна
Бінамінальная намэнклятура
Rupicapra rupicapra
(Linnaeus, 1758)
Арэал
Арэал
 [[wikispecies:Rupicapra rupicapra
|Серна на Віківідах]]

Се́рна (Rupicapra rupicapra) — жывёла клясы сысуноў атрада парнакапытных сямейства быкавых (Bovidae).

Распаўсюджваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сустракаецца ў Эўропе і Заходняй Азіі (Азэрбайджан, Альбанія, Аўстрыя, Босьнія і Герцагавіна, Баўгарыя, Харватыя, Францыя, Грузія, Грэцыя, Італія, Нямеччына, Паўночная Македонія, Польшча, Румынія, Расея, Славаччына, Славенія, Сэрбія, Турэччына, Чарнагорыя, Швайцарыя); на вышынях 200-3500 м. Насяляе стромкія скалістыя ўчасткі пераважна у гарах, выкарыстоўваючы розныя асяроддзя пражываньня, уключаючы альпійскія лугі, адкрытыя скалістыя ўчасткі, зьмешаныя шыракалістыя лясы і іглічныя лясы.

Постаць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Даўжыня галавы і тулава складае ад 110 да 130 см, хвост да 8 см, вышыня ў плячах ад 70 да 85 см, маса ад 25 да 40 кг (саміцы) або 35-50 кг (самцы). Серны маюць моцнае каржакаватае цела. Тонкая шыя мае кароткую галаву, якая вельмі вузкая да морды. У самцоў і саміц ёсьць рогі. Яны вырастаюць да 25 см у даўжыню і маюць круглую форму і загнутыя назад на кончыку. Серны рогі зімой не скідаюць. Завостраныя вушы складаюць прыкладна палову даўжыні галавы. У серны адносна доўгія моцныя ногі з адносна вялікімі капытамі. Улетку верх брудна-чырванавата-буры; ніз сьветла-чырванавата-жоўты; на сьпіне чорна-бурая паласа, на горле бледна-жоўтая, на шыі бялёса-жоўтая. Задняя частка сьцёгнаў белая, хвост зьнізу і на кончыку чорны. Ад вушэй да вачэй праходзіць чорная паласа. Зімой верх цёмна-буры або карычнева-чорны; ніз белы; валасяны полаг жаўтлява-белы на нагах і галаве, крыху цямней на цемені і мордзе.

Лад жыцьця[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сілкуецца травой, лісьцем дрэў, пупышкамі, парасткамі і грыбамі. Саміцы выношваюць 170 дзён і звычайна маюць 1 дзіцяня за цяжарнасьць. Жывуць 14-22 гады. Саміцы і маладняк сустракаюцца зграямі па 5-30 жывёл, а дарослыя самцы застаюцца адзінкавымі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]