Саранідзкі султанат
Сарані́дзкі султана́т (па-ангельску: Sarranid Sultanate) — выдуманая сярэднявечная краіна з сэрыі гульняў «Mount & Blade». Дзяржава знаходзіцца на поўдні Кальрадыі. Землі саранідаў досыць сухія, цалкам пакрытыя пустэльнямі, але багатыя. Султанам зьяўляецца Гакім (па-ангельску: Sultan Hakim), а прэтэндэнтам на саранідзкі прастол— Арва Пэрловая (па-ангельску: Arwa the Pearled One). Сталіца гаспадарства — Шарыз (па-ангельску: Shariz).
Саранідзкі султанат | ||||
| ||||
| ||||
Саранідзкі султанат знаходзіцца на поўдні Кальрадыі | ||||
Сталіца | Шарыз | |||
Форма кіраваньня султан
|
манархія Гакім | |||
Этнічны склад | сараніды | |||
Валюта | дынар |
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Сараніды зьяўляюцца прамымі нашчадкамі азэраяў.
Да падзеяў Warband Саранідамі кіраваў султан Айзар (па-ангельску: Sultan Ayzar). Айзар набыў рабыню, Арву Пэрловую, якая пазьней закахалася ў яго настолькі, што Айзар у канчатковым скутку дазволіў ёй кіраваць сваёй дзяржавай і практычна прыняў яе як сваю дачку. Пасьля сьмерці Айзара Арве было дазволена кіраваць краінай пры ўмове, што яна ажаніцца з ґенэралам султанату, Эміра Байбака (па-ангельску: Emir Baybak), і яны кіравалі разам яшчэ дзесяць гадоў. Аднак пасьля таго, як Байбак быў забіты ў сутычцы з Херґіцкім ханствам (верагодна, пад уладай Янакірхана ў той момант). Яго пляменьнік, Гакім, зрабіў дзяржаўны пераварот супраць Арвы, тлумачачы гэта тым, што яна зачаравала былога султана й ягонага дзядзьку.
Сымбалі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Нацыянальная жывёла саранідаў — арол, які знаходзіцца на іхным гербе.
Паселішчы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Саранідзкі султанат мае 4 месты, 8 замкаў і 20 вёсак.
Характарыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Перавагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Добрае спалучэньне рыштунку жаўнераў: яны маюць кідальную зброі ды зброю блізкага бою, а гэтаксама маюць добры ўзровень атлетыкі.
- Дужая цяжкая кавалерыя, якая можа супернічаць з рыцарамі Свадыі.
Слабасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Пяхота лёгка разьбіваецца ў прамых баях.
- Лучнікі на далёкай адлегласьці саступаюць лучнікам іншых фракцыяў.
Жаўнерства[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Дрэва разьвіцьця саранідзкага жаўнера | |||
---|---|---|---|
1 | Саранідзкі рэкрут (Sarranid Recruit) | ||
2 | Саранідзкі апалчэнец (Sarranid Footman) | ||
3 | Саранідзкі застрэльнік (Sarranid Skirmisher) | Саранідзкі жаўнер(Sarranid Veteran Footman) | |
4 | Саранідзкі лучнік (Sarranid Archer) | Саранідзкі ваяр (Sarranid Infantry) | Саранідзкі вершнік (Sarranid Horseman) |
5 | Саранідзкі майстар-лучнік (Sarranid Master Archer) | Саранідзкі вартаўнік (Sarranid Guard) | Саранідзкі рыцар (Sarranid Mamluke) |
Прататып[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Саранідзкі султанат зроблены на ўзор арабскіх краінаў сярэднявечча. Пра гэтае сьведчаць:
- У Warband лорды гаспадарства маюць тытул «эмір».
- Вонкавая падобнасьць зброяй ды дасьпехамі.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Пра Саранідзкі султанат па-ангельску
- Пра Саранідзкі султанат па-расейску
|