Расея (урочышча)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Расе́я — урочышча ў ваколіцах в. Людзяневічы, Доўгая Дуброва, Града (Жыткавіцкі раён).

Гэта дзіўная назва ня мае ніякага дачыненьня да назвы краіны[1]. Назва Расея складаецца з двух частак — рас- (рос-) і -я і зьяўляецца даўнім «сьледам» тыпова фіна-вугорскага найменьня: слова «я» азначае «рэчка»; «рос», «рось» — «водмель». Такім чынам, першапачаткова Расея разумелася як «вадацёк з водмелямі».

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Кніга «Памяць»: Гіст.-дакум. хроніка Жыткавіц. р-на/П15 Рэд.-укл. В. Р. Феранц. — Мн.: Ураджай, 1994. — 767 с., [8] л. іл. ISBN 5-7860-0614-X