Радэзійская партыя дзеяньня

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Радэзійская Партыя Дзеяньня
па-ангельску: Rhodesian Action Party
Лідэр партыі Ян Сандэман
Іна Бэрсі
Дата заснаваньня 1977
Распушчаная 1979
Штаб-кватэра Солзбэры
Ідэалёгія кансэрватызм
нацыяналізм
шавінізм
белы нацыяналізм
антыкамунізм

Радэзі́йская па́ртыя дзе́яньня (па-ангельску: Rhodesian Action Party) — радэзійская партыя радыкальных нацыяналістаў, якая існавала ў 1977—1979 гадох. Правая апазыцыя Радэзійскага фронту. Падтрымлівала кіраўніцтва белай меншасьці. Партыя была супраць саступкаў афрыканскім палітычным рухам. Пасьля паразы на выбарах, у сьнежні 1979 года была скасавана.