Прэзыдэнт Аўстрыі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Фэдэральны прэзыдэнт Аўстрыі (па-нямецку: Österreichischer Bundespräsident) — фэдэральны кіраўнік аўстрыйскай дзяржавы. Хоць тэарэтычна ён мае вялікія канстытуцыйныя паўнамоцтвы, на практыцы дзейнічае, па большай частцы, толькі ў якасьці цырыманіяльнага прадстаўніка. Прэзыдэнт Аўстрыі абіраецца наўпрост на ўсеагульных выбарах раз у шэсьць гадоў. Адзін чалавек можа абірацца прэзыдэнтам два разы. Офісы прэзыдэнта знаходзяцца ў Леапольдынскім крыле імпэратарскага палацу Гофбург у Вене.

Амаль усе былыя прэзыдэнты набывалі велізарную папулярнасьць сярод электарату падчас знаходжаньня на пасадзе, і ніводны з прэзыдэнтаў ніколі не прайграваў выбары, балятуючыся на другі тэрмін. Аднак Курт Вальдгайм, які стаў прэзыдэнтам у 1986 годзе, адмовіўся балятавацца на другі тэрмін у 1992 годзе. Пяць прэзыдэнтаў памерлі падчас знаходжаньня на пасадзе. З 2017 году пасаду займае Аляксандар ван дэр Бэлен.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]