Першамайскі сельсавет (Слуцкі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Першамайскі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d]
Адміністрацыйны цэнтар Гольчычы
Дата ўтварэньня 1931
Насельніцтва
  • 894 чал. (2019)
Месцазнаходжаньне
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Першама́йскі сельсаве́тадміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слуцкага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Гольчычы.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

20 жніўня 1924 году створаны Гольчыцкі сельсавет у складзе Грэскага раёну Слуцкай акругі.

У 1931 годзе сельсавет перайменаваны ў Першамайскі.

8 ліпеня 1931 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Слуцкага раёну. 12 лютага 1935 году сельсавет перададзены адноўленаму Грэскаму раёну.

16 ліпеня 1954 году сельсавету перададзены населеныя пункты скасаванага Палікараўскага сельсавету.

17 сьнежня 1956 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Слуцкага раёну. На 1 студзеня 1974 годe ў складзе сельсаветe было 15 населеных пунктаў[1]. 5 сакавіка 1981 году цэнтар сельсавета перайменаваны ў Гольчычы.

Паводле перапісу 2009 году насельніцтва сельсавету — 1399 чалавек[2], зь іх 98,5 % — беларусы, 1,3 % — расейцы[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1974 года. — 5-е издание. — Мн.: Беларусь, 1974. — 246 с.: ил.
  2. ^ Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.  (рас.)
  3. ^ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года  (рас.)

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]