Паўночна-Крымскі канал

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Паўночна-Крымскі канал

па-ўкраінску: Північно-Кри́мський кана́л
Водазаборнае збудаваньне Паўночна-Крымскага каналу, Таўрыйск, у 800 м ад зрэзу Кахоўскага вадасховішча ў межах г. Таўрыйск
Водазаборнае збудаваньне Паўночна-Крымскага каналу, Таўрыйск, у 800 м ад зрэзу Кахоўскага вадасховішча ў межах г. Таўрыйск
Агульныя зьвесткі
Каардынаты вусьця 46°45′55″ пн. ш. 33°23′40″ у. д. / 46.76528° пн. ш. 33.39444° у. д. / 46.76528; 33.39444Каардынаты: 46°45′55″ пн. ш. 33°23′40″ у. д. / 46.76528° пн. ш. 33.39444° у. д. / 46.76528; 33.39444
Краіны басэйну Украіна
Вобласьці Аўтаномная Рэспубліка Крым, Рэспубліка Крым і Хэрсонская вобласьць
Даўжыня 402,6 км
Сярэднегадавы сьцёк 380 м³/с

Паўночна-Кры́мскі кана́л (ПКК, па-ўкраінску: Північно-Кри́мський кана́л (ПКК)) — арашальна-абвадняльны канал, пабудаваны ў 1961—1971 гадах для забеспячэньня вадой малаводных і засушлівых тэрыторый Хэрсонскай і Крымскай абласьцей Украінскай ССР з заборам вады з адмыслова пабудаванага ў ніжнім цячэньні Дняпра Кахоўскага вадасховішча, напоўненага ў 1955—1958 гадах.

Шырыня канала ў яго пачатку — 150 мэтраў, глыбіня — 7 мэтраў. Сярэднегадавы сьцёк — 380 м³/с (з гэтага аб’ёму звычайна 60-80 м³/с сыходзіла на сельскагаспадарчыя патрэбы паўднёвага захаду Хэрсонскай вобласьці, 300—320 м³/с — у Крым). Максымальна тэхналягічна магчымы сьцёк — да 500 м³/с (гэта складае 30 % сьцёку Дняпра ў яго ніжнім цячэньні, роўнага 1670 м³/с).

У красавіку 2014 году падача вады з Дняпра на Крымскі паўвостраў была перакрытая. 24 лютага 2022 году, падчас уварваньня ва Украіну, Хэрсонская частка каналу была ўзятая пад кантроль Расеяй, што стварыла магчымасьць аднаўленьня падачы вады ў Крым. 3 сакавіка вада з Дняпра паступіла ў Крым па Паўночна-Крымскім канале[1].

Панарама пачатку каналу[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Краявід некалішняга Кахоўскага вадасхвішча ды гідраэлектрастанцыі, адкуль пачынаўся канал
Краявід некалішняга Кахоўскага вадасхвішча ды гідраэлектрастанцыі, адкуль пачынаўся канал

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паўночна-Крымскі каналсховішча мультымэдыйных матэрыялаў