Нэптун (крылатая ракета)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Скіф

Тып супрацькарабельная ракета
Краіна паходжаньня Сьцяг Украіны Украіна
Гісторыя вытворчасьці
Вытворца КБ «Луч»
Вытворчасьць са жніўня 2020
Характарыстыкі

Практычная далёкасьць 280 км
Хуткасьць 0,8—0,85 маха

СКР «Няптун» — украінская дагукавая малавышынная супрацькарабельная ракета, прызначаная для зьнішчэньня караблёў водазьмяшчэньнем да 5000 тон, а таксама наземных мэтаў[1].

Распрацавана Кіеўскім канструктарскім бюро «Прамень» на аснове савецкай ракеты Х-35, у распрацоўцы і вытворчасьці якой прымалі ўдзел прадпрыемствы Украіны[2]. «Няптун» адрозьніваецца ад Х-35 вялікім памерам і большай далёкасьцю, а таксама новай сыстэмай кіраваньня. Можа прымяняцца з караблёў, авіяцыі і наземных пускавых установак[3]. У жніўні 2020 года ракета была прынятая Ўкраінай на ўзбраеньне.

Баявое выкарыстаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першае баявое прымяненьне СКР «Няптун» адбылося ў 2022 годзе падчас поўнамаштабнага расейскага ўварваньня ва Ўкраіну.

3 красавіка зьявілася інфармацыя, што ракетай пашкоджаны фрэгат Чарнаморскага флёту ВМФ Расеі «Адмірал Эсэн»[4].

13 красавіка Украінскія СМІ паведамілі пра ўдар двух ракет «Няптун» па ракетнаму крэйсэру «Масква»[5].

Тактыка-тэхнічныя характарыстыкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Няптун» на выставе «Зброя і бясьпека» ў Кіеве. 8 кастрычніка 2019
  • Даўжыня, м:
    • карабельнага/берагавога/верталётнага базаваньня: 5,5[6]
  • Размах крыла, м: 1,33
  • Дыямэтр ракеты, м: 0,38
  • Стартавая вага, кг: 870 кг
  • Рухавічк: ТРДД МС-400[7]
  • Паліва: авіягаза
  • Сыстэма навядзеньня: актыўная радыёлякацыйная ГСН
  • Баявая частка: аскепкава-фугасная пранікальнага тыпу
  • Вага баявой часткі, кг: 150 кг
  • Далёкасць пуску, км: да 280 км
  • Вышыня палёту, м:
    • на маршавам вучастку: 10-300 м
    • на канчатковым участку: 3—10 м
  • Хуткасьць палёту: 0,8—0,85 М

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]


Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Уничтожит любую морскую и наземную цель: в Украине провели новые испытания крылатой ракеты Архіўная копія ад 2018-10-15 г.
  2. ^ Mark Episkopos (2019-02-06) Ukraine Is Building Anti-Ship Missiles (In Part Thanks to Russia). The National Interest. Праверана 2019-04-10 г. Архіўная копія ад 2019-04-10 г.
  3. ^ © ИноСМИ ru 2000-2019 (2019-02-07) The National Interest (США): Украина создает противокорабельную ракету, — отчасти благодаря России. ИноСМИ.Ru. Праверана 2019-04-10 г. Архіўная копія ад 2019-02-12 г.
  4. ^ Фрегат рашистів зазнав серйозного пошкодження – удар міг бути завданий українською протикорабельною ракетою «Нептун»
  5. ЗСУ атакували російський фрегат «Адмірал Ессен», – ОП
  6. Про Ессен та використання Нептуна Фронтова поплава #28 (2022.04.06)
  7. ^ Пэнтагон: Крэйсэр «Москва» застаецца на плаву, але моцна пашкоджаны, Радыё Свабода, 14-04-2022
  8. ^ ПРОТИКОРАБЕЛЬНА РАКЕТА «НЕПТУН» ПРОЙШЛА ЧАСТИНУ ВИПРОБУВАНЬ У 2017 РОЦІ Архіўная копія ад 2018-12-24 г.
  9. ^ Крылатый «Нептун»: Чем Украина будет топить российские корабли в Азовском море — Война в Украине. Последние новости АТО Архіўная копія ад 2018-12-24 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]