Новы Пагост

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Новы Пагост
лац. Novy Pahost
Траецкі касьцёл
Траецкі касьцёл
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Мёрскі
Сельсавет: Новапагосцкі
Насельніцтва:
  • 500 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2152
Паштовы індэкс: 911234
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 55°30′0″ пн. ш. 27°26′0″ у. д. / 55.5° пн. ш. 27.43333° у. д. / 55.5; 27.43333Каардынаты: 55°30′0″ пн. ш. 27°26′0″ у. д. / 55.5° пн. ш. 27.43333° у. д. / 55.5; 27.43333
Новы Пагост на мапе Беларусі ±
Новы Пагост
Новы Пагост
Новы Пагост
Новы Пагост
Новы Пагост
Новы Пагост
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Но́вы Паго́ст[1] — вёска ў Беларусі, каля возера Новага Пагосту. Цэнтар сельсавету Мёрскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 427 чалавек. Знаходзіцца за 18 км на паўднёвы захад ад Мёраў, за 4 км ад чыгуначнай станцыі Зоры; на аўтамабільнай дарозе Мёры — Шаркоўшчына.

Новы Пагост — даўняе мястэчка гістарычнай Браслаўшчыны (частка Віленшчыны). Да нашага часу тут захаваўся Траецкі касьцёл, помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры XVIII стагодзьдзя.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўпамін пра Новы Пагост (пад назвай Пагост) датуецца 1498 годам, калі вялікі князь Аляксандар перадаў яго пісару Івашку Сапегу, а ў 1500 годзе — немцу Клоту. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў паселішча ўвайшло ў склад Браслаўскага павету Віленскага ваяводзтва.

У 1566 годзе вялікі князь Жыгімонт Аўгуст перадаў двор Пагост і Пагосцкую воласьць ваяводу рускаму Мікалаю Сіняўскаму. 3 1593 году мястэчкам валодаў Леў Сапега, на сродкі якога тут збудавалі касьцёл Сьвятой Тройцы. 3 1693 году дзейнічала мытная застава — камора. У 1775 годзе ў Пагосьце збудавалі царкву. 3 1777 году маёнткам валодаў кашталян смаленскі Станіслаў Бужынскі, з 1797 году — падкаморы гарадзенскі Францішак Юндзіл.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Пагост апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Дзісенскім павеце Віленскай губэрні. У 1818 годзе ўпамінаецца вёска Стары Пагост (за 7 км на ўсход ад мястэчка), дзе быў 31 двор. На 1859 год у Новым Пагосьце было 32 двары, на 1866 год — 52 двары. З 1862 году працавала школа (56 вучняў). У 1878—1879 году ў мястэчку збудавалі царкву-мураўёўку.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Новы Пагост занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Новы Пагост абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[2]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Новы Пагост апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Браслаўскага павету Віленскага ваяводзтва.

У 1939 годзе Новы Пагост увайшоў у БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стаў цэнтрам сельсавету Мёрскага раёну. Статус паселішча панізілі да вёскі.

На 1998 год у Новым Пагосьце было 286 гаспадарак, на 2000 год — 288 двароў. У 2000-я гады вёска атрымала афіцыйны статус «аграгарадку».

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1818 год — 480 чал. у вёсцы Старым Пагосце; 1859 год — 199 чал.; 1866 год — 409 чал., зь іх 257 каталікоў, 102 праваслаўныя і 50 юдэяў[3]; 1869 год — 806 чал.[4]; 1897 год — 607 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1998 год — 583 чал.[5]; 1999 год — 595 чал.; 2000 год — 580 чал.[6]
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 427 чал.

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Новым Пагосьце працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, лякарня, бібліятэка, клюб, пошта.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Царква-мураўёўка

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 317.
  2. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  3. ^ Krzywicki J., Łopaciński A. Pohost Nowy // Słownik geograficzny... T. VIII. — Warszawa, 1887. S. 519.
  4. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 380.
  5. ^ Бунто Я. Новы Пагост // ЭГБ. — Мн.: 1999 Т. 5. С. 333.
  6. ^ БЭ. — Мн.: 2000 Т. 11. С. 372.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]