На радзіме (карціна Апалінара Гараўскага)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
На радзіме
Мастак Апалінар Гараўскі
Год 1860
Тып алей, палатно
Месцазнаходжаньне Дзяржаўная Трацьцякоўская галерэяМасква

На радзіме — карціна беларускага мастака Апалінара Гараўскага (18331900), напісаная ў 1860 годзе. Зьяўляецца часткай збору Дзяржаўнай Трацьцякоўскай галерэі ў Маскве[1].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Карціна была створана ў 1860 годзе ў вёсцы Брадзец Менскай губэрні, неўзабаве пасля вяртаньня мастака з-за мяжы. Карціну высока ацаніў П. М. Трацьцякоў, які набыў яе для сваёй галерэі[1].

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На палатне знайшоў адлюстраваньне глыбокі роздум жывапісца пра лёс сваёй радзімы. 3 вялікай выкрывальнай праўдай паказвае жывапісец спустошанасьць беларускай вёскі. І хоць у карціне глядач ня бачыць сялян, ён добра адчувае іх прысутнасьць. Паўсюдна галеча й разбурэньне. Мастак аб’ектыўна, сілай свайго таленту, майстэрствам здолеў праўдзіва адлюстраваць цёмныя бакі жыцьця[1].

У гэтым творы мастака праявіліся асабістая блізкасць і сімпатыі мастака да прадстаўнікоў крытычнага рэалізму ў расейскім жывапісу 1860-х гадоў В. Пярова, А. Багалюбава і іншых, з якімі мастак быў у блізкіх адносінах[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в г Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 3: Канец XVIII - пачатак XX стагоддзя / [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) [і інш.] ; рэд. т. Л. М. Дробаў, П. А. Карнач] ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1989. — 448 с. : іл. ISBN 5-343-00319-2. с. 214.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 3: Канец XVIII - пачатак XX стагоддзя / [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) [і інш.] ; рэд. т. Л. М. Дробаў, П. А. Карнач] ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1989. — 448 с. : іл. ISBN 5-343-00319-2. с. 214