Натальля Машэрава

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Натальля Машэрава
Дэпутат Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га скліканьня
2000 — 2004
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася: 1945
Бацька: Пётар Машэраў
Адукацыя:

Ната́льля Пятроўна Машэрава (нарадзілася ў 1945) — беларуская палітычная дзяячка, дачка Пятра Машэрава. Намесьнік начальніка галоўнага кіраваньня Парлямэнцкага сходу Саюзу Беларусі і Расеі.

Паводле адукацыі філёляг. Увосень 2000 абраная дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь II скліканьня па Заходняй выбарчай акрузе № 102, прычым у першым туры выбараў сярод яе супернікаў быў былы прэм’ер-міністар краіны Міхаіл Чыгір. Перамогу яе шмат у чым забясьпечыла яе актыўная праца па ўмацаваньні інтэграцыйных працэсаў з Расеяй, стварэньню Саюзнае дзяржавы Беларусі і Расеі.

Высоўвала сваю кандыдатуру на прэзыдэнцкіх выбарах у 2001, ініцыятыўная група па вылучэньні кандыдатам у прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь была зарэгістраваная, але да завяршэньня тэрміна збору подпісаў адклікала сваю заяву.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]