Міхаіл Сачкоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Міхаіл Сачкоўскі
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 21 лістапада 2002(2002-11-21)[1] (21 год)
Рост 180 см
Вага 75 кг[1]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Слуцак
Нумар 6
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2020—4 Слуцак 65 (0)
Зборныя
2022 Беларусь (да 21) 1 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
28 красавіка 2024.

Міхаіл Сачкоўскі (нар. 21 лістапада 2002 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца «Слуцку» і моладзевай зборнай Беларусі.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выхаванец пінскай СДЮШАР-3. Маладзёнам далучыўся да «Слуцку», дзе выступаў за юнацкія каманды. У 2019 годзе пачаў гуляць за клюбны дубль, дзе адразу замацаваўся ў складзе. У 2020 годзе пачаў прыцягвацца і да асноўнай каманды. Дэбютаваў першай камандзе «Слуцку» 29 жніўня 2020 году ў матчы Кубка Беларусі супраць гомельскага «Лякаматыва» (2:0), калі выйшаў на замену ў канцы сустрэчы. 22 лістапада 2020 году ўпершыню згуляў у Найвышэйшай лізе, правёўшы на полі ўсе 90 хвілінаў у матчы супраць гарадзенскага «Нёмана» (0:1). У 2021 годзе пачаў часьцей зьяўляцца ў стартавым складзе, а ў сэзоне 2022 году ўжо быў рэгулярным гульцом асноўнага складу. У студзені 2024 году падоўжыў кантракт з «Слуцкам»[2].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

27 верасьня 2022 году дэбютаваў у зборнай Беларусі (да 21 году), адгуляўшы другі тайм таварыскага матчу супраць зборнай Казахстану (1:1).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]