Міхал Ракочы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Міхал Ракочы
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 30 сакавіка 2002(2002-03-30) (22 гады)
Рост 174 см
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Краковія
Нумар 10
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2018—
2020—2021
Краковія
Пушча (арэнда)
86 (14)
28 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
9 сакавіка 2024.

Мі́хал Ракочы (па-польску: Michał Rakoczy; нар. 30 сакавіка 2002 году) — польскі футбаліст, атакуючы паўабаронца клюбу «Краковія». Здольны згуляць на розных пазыцыях у паўабароне.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачынаў займацца футболам у родным мястэчку Ясла. У 2015 годзе прыяднаўся да моладзевага складу кракаўскага клюбу «Краковія». Дэбютаваў у складзе асноўнага складу каманды ў траўні 2018 году, зьявіўшыся на пляцоўцы ў матчы супраць «Погані». У верасьні 2020 году выправіўся ў арэнду ў клюб «Пушча», дзе ў гэтым першалігавым клюбе атрымаў шмат гульнявой практыкі. Па вяртаньні з арэнды пачаў шмат гуляць за кракаўцаў, часам выконваючы абавязкі капітанам каманды. У 2022 годзе працягнуў кантракт яшчэ на пяць гадоў.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Краковія»:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б 90minut.pl (пол.) — 2003.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]