Мікіта Былінкін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мікіта Былінкін
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 27 студзеня 1999(1999-01-27)[1] (25 гадоў)
Рост 185 см
Вага 80 кг[1]
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Слуцак
Нумар 12
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2019 Слуцак 0 (0)
2019 Смалявічы 4 (1)
2019 Вікторыя 13 (2)
2020 Арсэнал Койданаў 15 (0)
2021—4 Слуцак 70 (1)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
21 красавіка 2024.

Мікі́та Ўладзімеравіч Былі́нкін (нар. 27 студзеня 1999 году) — беларускі футбаліст, абаронца «Слуцка».

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выхаванец «Слуцка», дзе з 2015 году пачаў выступаць за дубль, хутка замацаваўшыся ў складзе. На наступны год ужо стаў прыцягвацца да асноўнай каманды. Дэбютаваў 9 ліпеня 2016 году ў матчы Кубка Беларусі супраць шацілавіцкага «Хіміка» (4:0), выйшаўшы на зьмену ў другім тайме. У 2017—2018 гадах працягваў гуляць за дубль і прыцягваўся да асноўнай каманды, але ў Найвышэйшай лізе гэтак і не згуляў.

У лютым 2019 году быў аддадзены ў арэнду ў «Смалявічы»[2], аднак ня здолеў замацавацца ў складзе, але выкарыстоўваўся як гулец ратацыі. У ліпені 2019 году пакінуў «Смалявічы» і да канца сэзону выступаў у Другой лізе за мар’інагорскую «Вікторыю», якую ў гэты час ачольваў колішні галоўны трэнэр «Слуцка» Юры Крот.

У сакавіку 2020 году склаў угоду з койданаўскім «Арсэналам»[3], дзе ня меў трывалага месца ў складзе і пераважна выходзіў на зьмену. Да сэзону 2021 году пачынаў рыхтавацца з «Арсэналам», аднак у сакавіку пакінуў каманду[4] і неўзабаве вярнуўся ў родны «Слуцак»[5]. Спачатку заставаўся на лаве запасных, а 30 траўня 2021 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матчу супраць «Іслачы» (2:1). Пасьля стаў часьцей зьяўляцца на полі, у тым ліку ў стартавым складзе. У 2022 годзе замацаваўся ў якасьці асноўнага абаронцы случакоў. У лютым 2023 году склаў новую ўгоду з клюбам, працягнуўшы супрацу[6]. На новы сэзоне футбаліст быў абраны капітанам каманды. У студзені 2024 году зноў падоўжыў пагадненьне з случакамі[7].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]