Мікалай Дубасоў
Мікалай Аляксандравіч Дубасоў (28 верасьня 1869 — 4 красавіка 1935) — расейскі піяніст і музычны пэдагог.
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Скончыў Санкт-Пецярбурскую кансэрваторыю. У 1890 г. стаў уладальнікам першай прэміі Першага Рубінштэйнаўскага конкурсу (на думку спэцыялістаў, перавага над Фэручча Бузоні была аддадзена Дубасову не па справядлівасьці[1]). З 1894 г. і да канца жыцьця (зь перапынкам у 1917—1923 гг.) выкладаў у Санкт-Пецярбурскай (затым Петраградзкай і Ленінградзкай) кансэрваторыі, з 1902 г. прафэсар. Сярод вучняў Дубасова — піяністы Анатоль Драздаў і Ўладзімер Зяленскі, дырыгент Ільля Мусін, кампазытар Оскар Строк. Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР (1923).
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]