Мужчына па выкліку

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мужчына па выкліку
па-ангельску: Deuce Bigalow: Male Gigolo
Жанр кінакамэдыя[d][1][2], буфанада[d][3], сэкс-камэдыя[d] і рамантычная камэдыя[d]
Рэжысэр
Сцэнарыст
Прадусар
У ролях
Кампазытар
Апэратар
Мантаж Джордж Баўэрз[d]
Вытворчасьць Happy Madison Productions[d] і Touchstone Pictures[d]
Распаўсюд Walt Disney Studios Motion Pictures[d] і Netflix
Дата выхаду 2 сьнежня 1999[9] і 13 красавіка 2000[10]
Працягласьць 85 хвіліна
Краіна
Мова ангельская мова
Бюджэт 17 000 000 $
Прыбытак 92 938 755 $
Наступны Deuce Bigalow: European Gigolo[d]
Старонка на IMDb

«Мужчы́на па вы́кліку» (па-ангельску: Deuce Bigalow: Male Gigolo; літаральна Д’юс Бігала: мужчына-жыгала) — амэрыканскі камэдыйны фільм 1999 году працы рэжысэра Майка Мітчэла. Сцэнар склалі Гарыс Голдбэрг і Роб Шнайдэр. Галоўныя ролі выканалі сам Шнайдэр, Ўільям Форсайт, Эдзі Грыфін і Арыя Барэйкіс. Гэта першая кінастужка, зьнятая кампаніяй Happy Madison Productions. Фільм выйшаў у пракат 10 сьнежня 1999 году праз лэйбл Touchstone Pictures. Ён адразу атрымаў негатыўныя водгукі ад крытыкаў, але меў фінансавы посьпех, зарабіўшы 92 млн даляраў ва ўсім сьвеце пры бюджэце ў 17 млн даляраў[11]. Працяг кінатвору «Мужчына па выкліку 2» пабачыў сьвет у 2005 годзе.

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Увага: ніжэй знаходзіцца зьмест, які раскрывае сюжэт твору.

Д’юс Бігала (Роб Шнайдэр) працуе чысьцільшчыкам акварыюмаў у гарадзкім акіянарыюме, але яго звальняюць з працы, бо ён рабіў сваю працу аголеным, чым выклікаў незадавальненьне паведвальнікаў. Праз няўдачы ў спробах завесьці дзяўчыну ён напоўніцу траціць свой час на працу. Аднойчы на чарговую замову ён сустракае аргентынца Антуана Ляконтэ (Адэд Фэр), які працуе жыгалам. Антуан выпраўляецца ў камандзіроўку, і таму просіць Д’юса паклапаціцца аб хворай рыбцы і падаглядаць кватэру, пакуль ён будзе адсутнічаць. Па ад’езду артентынца Д’юс выпадкова шкодзіць кухню Антуана пры спробе прыгатаваць лусцень з сырам у тостэры і разьбівае дарагі акварыюм.

Баючыся, што Антуан заб’е яго, Д’юс вымушаны знайсьці спосаб выдаткаваць 6 тысяч даляраў, каб кампэнсаваць шкоду. Сутэнэр Ты Джэй Гікс (Эдзі Грыфін) прапануе сваю дапамогу Д’юсу. Ён пераконвае яго стаць жыгала ў адсутнасьць Антуана. Д’юс сустракае незвычайных кліентак, але ён знаходзіць падыход да кожнай зь іх. Ён ня мае сэксуальных стасункаў зь імі, але дапамагае ім стаць шчасьлівымі і прыняць сабе такімі, якімі яны ёсьць, стаючыся іхным сябрам. Сьпіс кліентак вымушанага жыгала паступова павялічваецца. Тым ня менш, Д’юс закохваецца ў адну з сваіх кліентак, Кейт (Арыя Барэйкіс), якая мае пратэзаваную нагу. Пазьней яна расстаецца зь ім, калі даведваецца, што ён працуе жыгала, і быў замоўлены ейнымі сяброўкамі.

Між тым, Д’юса перасьледуе дэтэктыв Чак Фаўлер (Ўільям Форсайт), які патрабуе выдаць яму інфармацыю пра Антуана ці Ты Джэй Гіска. Бачачы, што дэтэктыў мае праблемы з жонкай, Д’юс дапамагае яму выратаваць шлюб. Дэтэктыў дзякуе Д’юсу, але вымушаны арыштаваць яго. На паседжаньні ў судзе выяўляецца, што не зважаючы на тое, што Д’юс атрымліваў грошы, ён ня меў інтымных стасункаў з сваімі кліенткамі. Адзіная дзяўчына, зь якой спаў жыгала, была Кейт, але грошы Д’юс вярнуў назад, таму ня можа быць асуджаны за прастытуцыю. Тым часам, Кейт і Д’юс здолелі паразумецца, і ўсе сябры дапамагаюць Д’юсу ліквідаваць вэрхал у хаце Антуана да ягонага вяртаньня.

Тут скончваецца зьмест, які раскрывае сюжэт твору.

Крытыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На агрэгатары аглядаў Rotten Tomatoes фільм мае ўхваленьне ў 22% зь сярэднім рэйтынгам 4,01/10, базуючыся на 76 рэцэнзіях крытыкаў. На думку крытыкаў фільм поўны дурасьці і ўтрымлівае састарэлыя і абрыдлыя жарты[12]. Metacritic надаў фільму сярэднеўзважаных 30 балаў з 100 магчымых, палягаючы на 26 рэцэнзіях кінакрытыкаў, што сьведчыць пра адмоўныя водгукі. Аўдыторыя, апытаная CinemaScore, надала фільму сярэднюю ацэнку B паводле шкалы ад A+ да F.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]