Мантыгердавічы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мантыгердавічы
лац. Mantygierdavičy / Mantyhierdavičy
Герб Мантыгердавічаў
Герб «Вадвіч»
Краіна паходжаньня: Вялікае Княства Літоўскае
Першы з роду: Мантыгерд

Мантыгердавічы, Мантыгірдавічы — літоўскі шляхецкі род гербу «Вадвіч».

Прозьвішча[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Мантыгерд (імя)

Мундгерд (Mundgerd[1], Mundgærðr[2][3], Mundgerdr) — імя германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Валімонт, Жыгімонт, Скірмунт; германскія імёны Walmont, Sigimunt, Sciremunt) паходзіць ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[5] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[6], а аснова -гард- (-герд-, -герт-) (імёны ліцьвінаў Альгерд, Вісігерд, Тэўтыгерд; германскія імёны Algardus, Wisgeard, Teutgerdis) — ад гоцкага gairdan 'падпяразваць' (пераноснае 'ахоўваць'), garda 'агароджа' (пераноснае 'ахова, бясьпека')[7]. Такім парадкам, імя Мантыгерд азначае «гарлівасьць аховы» (тое ж, што і імя Гердымонт)[8].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачынальнік роду — літоўскі баярын Мантыгерд, намесьнік полацкі ў 1396 годзе. Меў некалькі сыноў і пляменьнікаў, зь іх ад Наруша пайшоў род Нарушэвічаў[9].

Найбольш вядомыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Пётар (Петраш; каля 1390—1459), сын Мантыгерда. У час складаньня Гарадзельскай уніі (1413 год) разам з братамі і родзічамі прыняў герб «Вадвіч». Староста падольскі ў 1418 годзе, маршалак надворны ў 1422—1431 гадох, намесьнік наваградзкі ў 1431 годзе, маршалак земскі з 1434 году.
  • Пётар Янавіч (мянушка Белы; каля 1440—1499?), унук Пятра. Намесьнік браслаўскі, маршалак надворны ў 1480—1482 гадох, староста луцкі, маршалак валынскі ў 1487 годзе, ваявода троцкі і маршалак земскі з 1491 году.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Mundgerd, Nordic Names
  2. ^ Peterson L. Nordiskt runnamnslexikon. — Institutet för språk och folkminnen, 2007.
  3. ^ Mundgærðr, Nordic Names
  4. ^ Naumann H. Altnordische Namenstudien. — Berlin, 1912. S. 54.
  5. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 180.
  6. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  7. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  8. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 24.
  9. ^ Насевіч В. Мантыгірдавічы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 271.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]