Максім Чыж

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Максім Чыж
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 8 кастрычніка 1993(1993-10-08)[1] (30 гадоў)
Рост 181 см
Вага 77 кг[2]
Пазыцыя абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2010—2015 Дынама Менск 0 (0)
2010—2015 Бяроза-2010 63 (6)
2016—2017 Дынама Берасьце 32 (5)
2017 Атлянтас 6 (0)
2018 Дняпро Магілёў 14 (1)
2018 Рух Берасьце 14 (4)
2019—2020 Рух Берасьце 33 (5)
2021 Маларыта[d] 17 (6)
2022 Хваля 23 (7)
2023 Ніва Доўбізна 26 (3)

Максім Чыж (нарадзіўся 8 кастрычніка 1993 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выхаванец бярозаўскага футболу, кар’еру пачаў у мясцовым клюбе «Бяроза-2010», дзе зь цягам часу замацаваўся ў асноўным складзе ў Першай лізе. У «Бярозе» выступаў на розных пазыцыях ад абаронцы да нападніка. У пачатку 2016 году «Бяроза-2010» спыніла існаваньне, і Максім далучыўся да берасьцейскага «Дынама», зь якім у сакавіку падпісаў кантракт[3]. 2 красавіка 2016 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, правёўшы ўсе 90 хвілінаў у матчы супраць БАТЭ (1:4) на пазыцыі левага абаронцы. Пазьней, аднак, быў пераведзены на флянг паўабароны, дзе стаў трывала выступаць у пачатковым складзе.

У першай палове 2017 году стаў радзей зьяўляцца на полі. У ліпені 2017 году быў аддадзены ў арэнду летувіскаму «Атлянтасу»[4]. Аднак, правёўшы за клюб 6 матчаў, атрымаў траўму і выбыў да сканчэньня сэзону. У студзені 2018 году рыхтаваўся да новага сэзону зь берасьцейскай камандай[5]. У лютым ня трапіў на другі турэцкі збор берасьцейцаў і неўзабаве перайшоў у магілёўскі «Дняпро»[6]. У ліпені 2018 году быў аддадзены ў арэнду берасьцейскаму «Руху»[7], якому дапамог перамагчы ў Другой лізе. У лістападзе 2018 году скасаваў кантракт з магілёўскім клюбам[8].

У студзені 2019 году стаў паўнавартасным гульцом «Руха», склаўшы дамову тэрмінам на год[9]. Дапамог клюбу прабіцца ў Найвышэйшую лігу, дзе ў сэзоне 2020 году часьцей заставаўся на лаве рэзэрвовых. У студзені 2021 году па заканчэньні кантракта пакінуў «Рух»[10]. У красавіку 2021 году далучыўся да «Маларыты». У лютым 2022 году пачаў трэнавацца зь пінскай «Хваляй» і ў сакавіку падпісаў кантракт з клюбам[11]. Замацаваўся ў першай адзінаццатцы пінскай каманды. У сьнежні 2022 году пакінуў «Хвалю»[12].

У сакавіку 2023 году далучыўся да табару «Нівы» з Доўбізны[13]. Згуляўшы толькі сэзон за вясковы клюб, зышоў з дружыны ў сьнежні 2023 году[14].

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Дынама Берасьце 2016 Найвышэйшая ліга 24 3
2017 Найвышэйшая ліга 8 2
Дняпро Магілёў 2018 Найвышэйшая ліга 14 1
Рух Другая ліга 14 4

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]