Максім Краўцоў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Максім Краўцоў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 20 чэрвеня 2002(2002-06-20)[1] (21 год)
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Нёман Горадня
Нумар 18
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2021—4 Нёман Горадня 36 (5)
2022 Смаргонь 23 (8)
Зборныя
2023—4 Беларусь (да 21) 2 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
27 красавіка 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
20 лістапада 2023.

Максі́м Краўцо́ў (нар. 20 чэрвеня 2002 году) — беларускі футбаліст, нападнік гарадзенскага «Нёмана» і моладзевай зборнай Беларусі.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выхаванец гарадзенскай СДЮШАР «Нёман». З 2020 году пачаў выступаць за клюбны дубль. У 2021 годзе стаў прыцягвацца да асноўнай каманды. 7 траўня 2021 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы супраць «Смаргоні» (2:0). У далейшым працягваў зьяўляцца ў асноўнай камандзе, часам выходзячы на замену.

У лютым 2022 году далучыўся да «Смаргоні», якая ўзяла нападніка ў арэнду[2]. Замацаваўся ў асноўным складзе смаргонскай каманды і дапамог ёй вярнуцца ў Найвышэйшую лігу, з 8 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў сэзоне. Па заканчэньні сэзону вярнуўся ў «Нёман»[3] і ў пачатку 2023 году пачаў трэнавацца з гарадзенцамі. У сэзоне 2023 году рэгулярна зьяўляўся на полі ў складзе «Нёмана», пераважна выходзячы на замену. У студзені 2024 году падпісаў новы трохгадовы кантракт з клюбам[4].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

15 лістапада 2023 году дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць зборнай Расеі (1:3), калі выйшаў у стартавым складзе і быў заменены ў канцы сустрэчы.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]