Ліцьвіны (гурт)
Ліцьвіны Інфармацыя Гады 1991 — дасюль Адкуль Менск, Беларусь Жанр(ы) народная музыка Зьвязаныя праекты Камэлот https://vk.com/licviny «Ліцьвіны» (па-ангельску: The Litwins, па-нямецку: die Litwinen, па-польску: Licwiny, па-расейску: Литвины, па-баўгарску: Литвините, па-італьянску: Litvini) — адзін з самых аўтарытэтных фолк-гуртоў Беларусі[1]. Калектыў пачаў граць альтэрнатыўны фолк яшчэ напрыканцы 1980-х. У 1980-1990-я гурт адраджаў беларускія аўтэнтычныя сьпевы[2].
Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Увосень 1987 году ўпершыню сустрэліся Натальля Матыліцкая і Ўладзімір Бербераў, які шукаў сьпявачку для свайго музычнага праекту. Натальля, родам са Случчыны, толькі пачынала спрабаваць сябе ў народных сьпевах, пераняўшы манэру ад вясковых бабуляў і закахаўшыся ў гэтае мастацтва. Уладзімір тады толькі пачынаў самастойную працу па вывучэньні народных інструмэнтаў і музычнага фальклёру, каб стварыць гурт, заснаваны на сапраўдных, музэйных, узорах народнага інструмэнтарыю, адзеньня і выканальніцтва, «жывы працяг музэю». Погляды абоіх на музычны фальклёр супалі, і праз год дуэт дэбютаваў на сцэне менскага Дома літаратара.
У 1990 годзе да дуэта далучіліся Ксенія Дзягілева — скрыпачка, і Мікола Трус — тэнар, родам са Слонімшчыны. Тым жа летам гурт узяў назву «Ліцьвіны» — у памяць пра залаты век беларускай гісторыі — кругабег Вялікага Княства Літоўскага. Цалкам гурт аформіўся ўжо ў 1991 годзе ў складзе 9 музыкаў[3].
У 1992 годзе быў запісаны першы альбом «Галуб на чарэшні, галубка на вішні», які распаўсюджваўся на касэтах, перавыдадзены ў 1998-м, а на CD выйшаў у 2002 годзе[1].
7 студзеня 2021 году гурт даў канцэрт з нагоды свайго 30-годзьдзя.
Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Станам на студзень 2021 году:
- Уладзімір Бербераў — дуда, сьпеў,
- Натальля Матыліцкая — сьпеў,
- Алеся Ісса — сьпеў,
- Алена Мялешка — скрыпка.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б Заўтра ў Мінску выступіць легендарны фольк-гурт «Ліцьвіны» (бел.) // Новы Час. — 08-01-2021.
- ^ Надзея Кудрэйка. “Мы адчувалі сябе рыцарамі…” (бел.). — 06.02.2021 - 13.02.2021. — № 6 (1497).
- ^ Артыкул
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Афіцыйная старонка «Ліцьвінаў» у сацыяльнай сетцы «Ў Кантакце»
- Ліцьвіны (Беларусь) (бел.) // Этнаўсё.
Гэта — накід артыкула па музыцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго.