Лонва
Лонва | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Амнішава |
Вусьце | Вяльля |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Лагойскі раён і Менская вобласьць |
Даўжыня | 22 км |
Плошча басэйну | 125 км² |
Нахіл воднай паверхні | 1,3 ‰ |
Ло́нва — рака ў Лагойскім раёне Менскай вобласьці, левы прыток ракі Вяльлі (басэйн Нёману). Даўжыня 22 км. Плошча вадазбору 125 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,3 ‰. Пачынаецца каля вёскі Амнішава, упадае ў Вяльлю за 1 км на паўночны захад ад вёскі Папоўцы. Прытокі — рака Каменка і шчыльная сетка асушальных каналаў. На ўсім працягу каналізаваная.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 224