Лебядзіны заказьнік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лебядзіны заказьнік
Від з праспэкта Пераможцаў (2020 год)
Від з праспэкта Пераможцаў (2020 год)
Плошча 51,52 га
Краіна Беларусь
Геаграфічныя каардынаты 53° пн. ш. 27° у. д. / 53° пн. ш. 27° у. д. / 53; 27Каардынаты: 53° пн. ш. 27° у. д. / 53° пн. ш. 27° у. д. / 53; 27
Месцазнаходжаньне Менск
Утварэньне 1984
Лебядзіны заказьнік на мапе Беларусі
Лебядзіны заказьнік
Лебядзіны заказьнік
Лебядзіны заказьнік

Лебядзі́ны зака́зьнік — рэспубліканскі біялягічны заказьнік Беларусі, заснаваны ў 1984 годзе на месцы Лебядзінай сажалкі на землях Агракамбінату «Ждановічы» ў Менскім раёне[1] (цяпер Менск).

Да заснаваньня заказьніка на месцы Лебядзінай сажалкі была торфараспрацоўка. Пасьля яе спыненьня балоцістыя мясьціны засялілі лебедзі, ад якіх заказьнік назвалі Лебядзіным. Да 2014 году назіраньні выявілі ў Лебядзіным заказьніку каля 120 відаў птушак, што складалі 1/3 відавой разнастайнасьці Беларусі. Зь вясны да восені на Лебядзінай сажалцы сустракаўся малы бугай, занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі, а таксама качка, хахлатая чэрнядзь, чарацянка і лысуха. Узімку заставаліся лебедзі-шыпуны[2]. На 2016 год Лебядзіны заказьнік быў адзінай прыродаахоўнай дзялянкай Менска і месьціўся ў Цэнтральным раёне сталіцы. Сярод выяўленых на Лебядзінай сажалцы відаў птушак было 8 занесеных у Чырвоную кнігу[3]. На 2017 год у заказьніку дзейнічала экалягічная сьцежка, што была адной зь дзьвюх у Менску[4]

Рэдкія віды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Да 2017 году ў Лебядзіным заказьніку сустракаліся 8 відаў птушак, занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі: драч і чубаты жаваранак, што мелі эўрапейскі стан аховы, а таксама шарашчокая паганка, малая чайка, турухтан, вялікі грыцук[5], малы бугай і малая крачка. Таксама адзначаліся яшчэ 4 віды рэдкіх птушак: чырка-траскунок, траўнік, шэрая мухалоўка і звычайны жулан. Гнездаваліся малы бугай і драч. На дзялянцы нізіннага асаковага балота сустракалася 2 віды расьлінаў, занесеных у Чырвоную кнігу: балотны трывостранік і балотны відомец[6].

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Лебядзіны біялагічны заказьнік рэспубліканскага значэньня (Менскі раён) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 27 чэрвеня 2008 г. Праверана 6 чэрвеня 2020 г.
  2. ^ Натальля Кузьміцкая, тэлеканал «Беларусь 1». Заказьнік Лебядзіны патрабуе добраўпарадкаваньня // Белтэлерадыёкампанія, 9 кастрычніка 2014 г. Праверана 6 чэрвеня 2020 г.
  3. ^ Сяргей Сацюк. У Менску абмеркавалі будучыню заказьніка «Лебядзіны» // БелаПАН, 4 лютага 2016 г. Праверана 6 чэрвеня 2020 г.
  4. ^ Аксана Неўмяржыцкая. Менск — горад-заказьнік // Рэспубліка : газэта. — 18 красавіка 2017. — № 6720. — ISSN 1991-5322.
  5. ^ Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь // Дзяржаўная інспэкцыя аховы жывёльнага і расьліннага сьвету пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь, 2023 г. Праверана 21 красавіка 2023 г.
  6. ^ Ірына Новік. У сьвеце мінулай рэчаіснасьці // Выдавецтва «Пэдагагічная прэса», 2017 г. Праверана 6 чэрвеня 2020 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]