Ладу

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ладу
Паднос з ладу
Паднос з ладу
Тыпдэсэрт, перакуска
Паходжаньне
Асноўны складнікмука, малако, цукар
Распаўсюджаныя складнікібэсан, манныя крупы

Ладу (тэлугу: లడ్డు, малаялам: ലഡ്ഡു, маратгі: लाडू, па-канадзку: ಲಾಡು, гіндзі: लड्डू, урду: لڈو, па-тамільску: லட்டு, па-арабску: لَدّو‎) — папулярная на Індыйскім субкантынэнце салодкая страва ў выглядзе куляў, якая вырабляецца з мукі, цукру і некаторых іншых інгрэдыентаў.

Этымалёгія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Назва ладу паходзіць ад санскрыцкага слова ладука або латыка, што азначае маленькую кулю. Амаль агульнапрынята, што страва зьявілася ў мітхіландзкім рэгіёне Біхару ў часы Чандрагупты.

Складанкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Звычайна для прыгатаваньня ладу выкарыстоўваецца бэсан (нутавая мука), рава(sa) (пшанічныя манныя крупы) і земляны какос. Да іх могуць дадавацца цукар і іншыя смакавыя рэчывы. Цеста смажаць на гхі, пасьля чаго выляпляюць зь яго шарыкі. Існуюць рэцэпты ладу з аюрведычнымі мэдычнымі інгрэдыентамі, такімі як пажытнік ці гуміарабік.

Прымяненьне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ладу гатуюць на фэсты ці сямейныя сьвяты — вясельлі, нараджэньні; падаюць як прасаду ў індуісцкіх храмах. У некаторых мусульманскіх грамадах ладу — традыцыйны дэсэрт на рамазан.

У махарашцкай кухні існуюць рэцэпты ладу для далёкіх вандровак.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ладусховішча мультымэдыйных матэрыялаў