Кірыл Янкоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кірыл Янкоўскі
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 9 жніўня 1999(1999-08-09)[1] (24 гады)
Рост 188 см[2]
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Шахцёр Салігорск
Нумар 80
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2020—4 Шахцёр Салігорск 21 (0)
2020—2022 Шахцёр Петрыкаў 55 (2)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
28 красавіка 2024.

Кіры́л Янко́ўскі (нар. 9 жніўня 1999 году) — беларускі футбаліст, абаронца салігорскага «Шахцёра».

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выхаванец акадэміі салігорскага «Шахцёра». У 2017 годзе пачаў выступаць за дублюючы склад клюбу. За першую каманду дэбютаваў, зьявіўшыся ў пачатковым складзе і адгуляўшы ўсю гульню, 29 ліпеня 2018 году ў матчы Кубка Беларусі супраць «Андэрдогу». У студзені 2020 году быў выпраўлены ў наваствораны фарм-клюб каманды — петрыкаўскі «Шахцёр». Каманда ўзяла ўдзел у розыгрышы чэмпіянату Беларусі ў Другой лізе, а сам абаронца хутка замацаваўся ў асноўным складзе, здабыўшы срэбраныя мэдалі першынства. У лютым 2021 году працягнуў супрацу з клюбам[3], які тым часам пачаў спаборнічаў у Першай лізе. Першы матч у новым дывізіёне згуляў 6 траўня, зьявіўшыся на замену на 42-й хвіліне ў сустрэчы з «Воршай». Паводле вынікаў сэзонаў клюб атрымаў бронзавыя мэдалі чэмпіянату. У лютым 2023 году пакінуў петрыкаўскі клюб[4], вярнуўшыся ў салігорскі «Шахцёр». Запачаткаваў выступы ў Найвышэйшай лізе 2 красавіка 2023 году ў матчы супраць гарадзенскага «Нёмана». У чэрвені 2023 году па зыходзе шэрагу ключавых футбалістаў з каманды Янкоўскі здолеў замацавацца ў асноўным складзе дружыны.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]