Кукулькан
Кукулькан — адзін зь вярхоўных багоў у міталёгіі мая. Лічыўся богам ветру й дажджоў, заснавальнікам пануючай дынастыі й буйных гарадоў. Мая прадстаўлялі Кукулькана ў выглядзе птушынага зьмея з чалавечай галавой. Зьяўляўся аналягам ацтэцкага бога Кетцалькаатля.
Сярод руінаў старажытнага гораду мая Чычэн-Іца на паўвостраве Юкатан у Мэксыцы захавалася храмавае збудаваньне — піраміда Кукулькана.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |