Крыстыян Дзюбінскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Крыстыян Дзюбінскі
Рост 181 см[1]
Пазыцыя нападнік
Грамадзянства
Дата нараджэньня 28 траўня 1988(1988-05-28)[2] (35 гадоў)
Месца нараджэньня
Клюб Унія
Выступаў за
Гульнявая кар’ера 2004 — цяпер

Крыстыян Дзюбінскі (па-польску: Krystian Dziubiński; нар. 28 траўня 1988 году) — польскі хакеіст, нападнік клюбу «Унія».

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выхаванец клюбу ММКС. З 2004 па 2008 гады выступаў за клюбы Паўночнаамэрыканскай хакейнай лігі. Па вяртаньні з-за акіяна далучыўся да «Падгаля», утварыўшы зладжанае, відовішчнае і эфэктыўнае зьвяно з Томашам Маласінскім і Дарыюшам Грушкам. У красавіку 2010 году з клюбам стаў пераможцам чэмпіянату Польшчы. Пазьней абараняў колеры «Санка», КТХ і «Краковіі». У чэрвені 2018 году зноў вярнуўся ў «Падгале». У траўні 2020 году далучыўся да гарадзенскага «Нёмана»[3]. У складзе беларускага клюбу за 46 матчаў рэгулярнага сэзону закінуў 16 шайбаў і аддаў 18 галявых перадачаў. За дзевяць матчаў плэй-оф паклаў на свой рахунак адзін гол і чатыры галявых перадачы. У тым жа сэзоне нападнік быў альтэрнатыўным капітанам каманды. Па заканчэньні сэзону вярнуўся на радзіму, далучыўшыся да клюбу «Унія»[4].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]