Крушынка (Украіна)
Крушынка | |
па-ўкраінску: Крушинка | |
Першыя згадкі: | 1851 |
Вобласьць: | Кіеўская |
Раён: | Васількоўскі |
Сельская рада: | Крушынская |
Старшыня: | Васіль Бабраніцкі |
Плошча: | 2,16 км² |
Насельніцтва • колькасьць: • шчыльнасьць: |
347 180,85 |
Колькасьць двароў: | 147 |
Тэлефонны код: | +380 44 |
Паштовы індэкс: | 08635 |
Геаграфічныя каардынаты: | 50°14′01″ пн. ш. 30°21′49″ у. д. / 50.23361° пн. ш. 30.36361° у. д.Каардынаты: 50°14′01″ пн. ш. 30°21′49″ у. д. / 50.23361° пн. ш. 30.36361° у. д. |
Крушынка на мапе Ўкраіны Крушынка |
Крушынка (па-ўкраінску: Крушинка) — вёска ў Васількоўскім раёне Кіеўскай вобласьці. Насельніцтва — 347 жыхароў.
Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Назва паходзіць ад такой легенды: калісьці тут праходзілі хрысьціянскія прапаведнікі. Яны ўвайшлі ў вёску адпачыць. Ім падалі гарбату з крушыны. З тых часоў гэтая вёска называецца Крушынка.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вёска вядомая, прынамсі, з 1851 году. У гады Другой сусьветнай вайны падпала пад акупацыю. Сялянаў прымусова вывозілі на працы ў Нямеччыну. Хоць па словах аднавяскоўцаў там ўмовы працы занадта часта былі нават лепш, чым ва Ўкраіне.
Прырода[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вёска акружана вельмі маляўнічай прыродай, нават асфальтаваныя шлях да вёскі з прыгожымі моцнымі таполямі, якія былі пасаджаныя школьнікамі ў 60-я гады мінулага стагодзьдзя.
Таксама ў вёсцы ёсьць сады, сажалкі і цудоўныя лясы — іглічныя і розныя шыракалістыя. У апошнія гады ў лясах зьявіліся лісы і вавёркі.
Сучасны стан[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
З абраньнем новага старшыні — Васіля Бабраніцкага, сытуацыя пачала паляпшацца. Так, у цэнтры вёскі зноў ноччу зьявілася асьвятленьне вуліцаў. Была адрамантавана ў пачатку 2012 году частка дарогі. У 2011 годзе ўпершыню за апошнія гады крушынкаўцы маглі зьбірацца на сьвята — сьвята вёскі.
Галерея[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
-
Калодзеж
-
Прырода
-
Прырода
-
Дарога до вёскі
-
Дарога до вёскі
-
Near pool Shkilnyi. На заднім плане — царква