Краснае возера (Глыбачанскі сельсавет)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Возера
Краснае возера
Краіна Беларусь
Плошча 0,04 км²
Найбольшая даўжыня 0,38 км
Найбольшая шырыня 0,15 км
Даўжыня берагавой лініі 0,85 км
Каардынаты 55°12′45.88″ пн. ш. 29°0′5.95″ у. д. / 55.2127444° пн. ш. 29.0016528° у. д. / 55.2127444; 29.0016528Каардынаты: 55°12′45.88″ пн. ш. 29°0′5.95″ у. д. / 55.2127444° пн. ш. 29.0016528° у. д. / 55.2127444; 29.0016528
Краснае возера на мапе Беларусі
Краснае возера
Краснае возера
Краснае возера

Краснае возера — возера ва Ўшацкім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 25 км на ўсход ад Ушачаў, за 0,8 км на паўднёвы захад ад вёскі Краснае, за 1 км на паўночны ўсход ад возера Бярозаўскае.

Возера знаходзіцца ў басэйне ракі Тураўлянка. Плошча возера Краснае складае 0,04 км². Даўжыня возера — 0,38 км, найбольшая шырыня — 0,15 км. Даўжыня берагавой лініі — 0,85 км.

Возера разьмешчанае на ўсходнай ускраіне лесу. Вакол вадаёма знаходзіцца забалочаная пойма, якая на захадзе парасла лесам, а на ўсходзе — хмызьняком.

Краснае злучанае канавай з возерам Бярозаўскае.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі. — Мн.: БелЭн, 1994.