Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (Зьдзецел)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
| |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Зьдзецел |
Каардынаты | 53°27′55.03″ пн. ш. 25°24′17.42″ у. д. / 53.4652861° пн. ш. 25.4048389° у. д.Каардынаты: 53°27′55.03″ пн. ш. 25°24′17.42″ у. д. / 53.4652861° пн. ш. 25.4048389° у. д. |
Канфэсія | Каталіцкая царква |
Эпархія | Гарадзенская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | віленскае барока |
Заснавальнік | Леў Сапега |
Дата заснаваньня | 1624 |
Статус | Ахоўная зона |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі | |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі на Вікісховішчы |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі — помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў у Зьдзецеле. Знаходзіцца ў цэнтры места, пасярод гістарычнага Рынку[a]. Дзейнічае. Твор архітэктуры віленскага барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Мураваны касьцёл у Зьдзецеле фундаваў ў 1624 годзе ўладальнік мястэчка Леў Сапега. У 1646 годзе скончылася будаваньне касьцёла з фундацыі Казімера Льва Сапегі.
У 1743 годзе будынак моцна пацярпеў ад пажару. У 1743—1751 гадох з фундацыі Мікалая Фаўстына Радзівіла вялося аднаўленьне касьцёла пад кіраўніцтвам архітэктара Аляксандра Асікевіча.
Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Зьдзецел апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзейнічаць. У 1882 годзе па пажары на будынку замянілі дах. У 1900 годзе вакол касьцёла паставілі мур з 4-слуповай брамай і кутнімі 4-граннымі вежамі пад барокавымі чарапічнымі дахамі «з заломам». Уздоўж правай сьцяны агароджы цягнуліся гандлёвыя рады.
Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
За савецкім часам касьцёл працягваў дзейнічаць.
Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вонкавы выгляд[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Помнік архітэктуры раньняга барока (з рысамі рэнэсансу) і віленскага барока.
Першапачаткова збудаваны ў стылі раньняга барока[1], складаўся з 1-нэфавай залі-каталікону з далучаным да яго прэзьбітэрыюмам з паўкруглай апсыдай і двума закрысьціямі з бакоў. Сьцены каталікона ўмацоўваюць контрфорсы, у чым можна бачыць праявы гатычнай традыцыі сакральнага дойлідзтва, характэрныя рысы раньняга барока Вялікага Княства Літоўскага.
У сярэдзіне XVIII ст. касьцёл перабудавалі ў стылі віленскага барока: з боку ўваходу ўзьвялі дзьве стромкія вежы, што надало галоўнаму фасаду надзвычайную ўзьнёсласьць.
Інтэр'ер[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У інтэр’еры сьцены падзяляюцца шырокімі пілястрамі. Алтарная частка аддзяляецца ад залі высокім аркавым прасьветам. Цыліндрычнае з распалубкамі скляпеньне нэфу пераходзіць над апсыдай у крыжовае. Хоры, на якія вядуць вітыя ўсходы, аддзяляюцца парапэтам складанай канфігурацыі. На хорах месьціцца арган, аздоблены накладной пазалочанай разьбой.
Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Гістарычныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
-
каля 1900 г.
-
1916 г.
-
З боку палаца Радзівілаў, 1916 г.
-
З боку вуліцы Наваградзкай, 1916 г.
-
Ю. Клос, 1956 г.
-
Я. Булгак, 1926 г.
-
1930 г.
-
З боку вуліцы Замкавай, да 1939 г.
Сучасныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
-
Агульны выгляд
-
Галоўны фасад
-
Бакавы фасад
-
Галоўны ўваход
-
Аздоба апсыды
-
Закладная дошка
-
Скульптура Езуса
-
Скульптура Панны Марыі
Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Леніна, 13
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Габрусь Т. Дзятлаўскі касцёл // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 590.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
- Габрусь Т. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока. — Менск: «Ураджай», 2001. — 287 с.: іл. ISBN 985-04-0499-X.
- Кулагін А. Каталіцкія храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; маст. І. Бокі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2001. — 216 с.: іл. ISBN 985-11-0199-0.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 412Г000231 |