Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (Камянец)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла
| |
Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Камянец |
Каардынаты | 52°24′04.10″ пн. ш. 23°49′10.40″ у. д. / 52.401139° пн. ш. 23.8195556° у. д.Каардынаты: 52°24′04.10″ пн. ш. 23°49′10.40″ у. д. / 52.401139° пн. ш. 23.8195556° у. д. |
Канфэсія | Каталіцкая царква |
Эпархія | Пінская дыяцэзія |
Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла | |
Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла на Вікісховішчы |
Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла — помнік архітэктуры першай паловы XX ст. у Камянцы. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычнай Касьцельнай вуліцы[a]. Дзейнічае. Твор архітэктуры гістарызму.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Першы драўляны касьцёл у Камянцы збудавалі ў 1501 годзе з фундацыі вялікага князя Аляксандра.
У 1723 годзе касьцёл перабудавалі.
Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Камянец апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзейнічаць.
Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У 1924 годзе з прычыны маланкі касьцёл цалкам згарэў. У 1935 годзе пачалося будаваньне новага мураванага касьцёла. У 1939 годзе савецкія ўлады адабралі будынак касьцёла і зрабілі ў ім чайную.
У 1992 годзе будынак касьцёла вярнулі каталікам. У 2001 годзе скончылася яго аднаўленьне.
Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Помнік архітэктуры гістарызму. Гэта крыжовая ў пляне 1-вежавая базыліка. Да прастакутнага ў пляне аб’ёму пад 2-схільным дахам з бакоў далучаюцца крылы трансэпту, з франтальнага боку — 4-гранная 4-ярусная шатровая вежа-званіца. Бакавыя фасады рытмічна падзяляюцца аркавымі аконнымі праёмамі і контрфорсамі-пілёнамі ў прасьценках[1].
Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
-
Стары касьцёл, 1921 г.
-
Стары касьцёл, 1921 г.
-
Капліца, 1930 г.
-
Будоўля, 1930-я гг.
Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Савецкая, 5.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 170.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.