Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса (Сталовічы)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса
Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса
Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса
Краіна Беларусь
Вёска Сталовічы
Каардынаты 53°12′43.32″ пн. ш. 26°02′07.38″ у. д. / 53.2120333° пн. ш. 26.0353833° у. д. / 53.2120333; 26.0353833Каардынаты: 53°12′43.32″ пн. ш. 26°02′07.38″ у. д. / 53.2120333° пн. ш. 26.0353833° у. д. / 53.2120333; 26.0353833
Канфэсія Каталіцкая царква і каталіцтва
Эпархія Пінская дыяцэзія 
Архітэктурны стыль нэаготыка
Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса на мапе Беларусі
Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса
Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса
Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса
Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса на Вікісховішчы

Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса — помнік архітэктуры пачатку XX ст. у Сталовічах. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка[a]. Дзейнічае. Твор архітэктуры нэаготыкі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Новы мураваны касьцёл у Сталовічах збудавалі ў 1907—1911 гадох.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Помнік архітэктуры нэаготыкі. Гэта 3-нэфавая 1-вежавая базыліка, накрытая 2-схільным дахам, які падзяляецца дахавымі аконнымі праёмамі, зь фіяламі ў завяршэньні. Дамінантай выступае 2-ярусная званіца (васьмярык на чацьверыку) з высокім шпілем. Фасады рытмічна падзяляюцца стральчатымі праёмамі і контрфорсамі ў прасьценках і з бакоў будынка. Галоўны ўваход мае выгляд моцнага пэрспэктыўнага парталу, зь яго бакоў узвышаюцца 3-ступенчатыя контрфорсы. Падобныя завяршэньні маюць кутнія фіялы алтарнага шчыта. Архітэктурна-мастацкая выразнасьць будынка дасягаецца багатымі гарызантальнымі падзеламі, профілямі і абломамі, насычаным калярыстычным разьвязкам[1].

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сучасныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Садовая.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 457.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]