Картлійская дынастыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Картлійські Царські Дом — гэта найменьне галіны грузінскага царскага роду Баграціёнаў, якая кіравала ў Картлійськім царстве. Фактычна, на сёньняшні дзень зьяўляецца згаслай з 1920 года. Пасьля поўнага выміраньня царскага нашчадства, узначальваецца князямі Баграціён-Мухранбатонішвілі, несуверэннымі князямі брата цара Картлі Давіда X, Баграта.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля прызнаньня царом Грузіі Канстанцінам II у 1490 годзе незалежнасьці Кахецінскага і Імярэцінскага царстваў і ўсталяваньня межаў паміж імі пад уладай старэйшай галіны Баграціёнаў засталося гістарычнае ядро Грузінскай дзяржавы — уласна Грузія (Картлі). Менавіта гэтая лінія Баграціёнаў працягвала называцца царамі Грузінскімі.