Капліца-пахавальня Тышкевічаў (Сьвіслач)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Капліца-пахавальня Тышкевічаў
Краіна Беларусь
Места Сьвіслач
Каардынаты 53°02′23.50″ пн. ш. 24°05′31.70″ у. д. / 53.0398611° пн. ш. 24.0921389° у. д. / 53.0398611; 24.0921389Каардынаты: 53°02′23.50″ пн. ш. 24°05′31.70″ у. д. / 53.0398611° пн. ш. 24.0921389° у. д. / 53.0398611; 24.0921389
Канфэсія Беларускі экзахат
Эпархія Гарадзенская і Ваўкавыская япархія[d] 
Дата заснаваньня 1850
Капліца-пахавальня Тышкевічаў на мапе Беларусі
Капліца-пахавальня Тышкевічаў
Капліца-пахавальня Тышкевічаў
Капліца-пахавальня Тышкевічаў

Капліца-пахавальня Тышкевічаў — помнік архітэктуры XVIII ст. у Сьвіслачы. Знаходзіцца пасярод могілак на гістарычнай Гарадзенскай вуліцы[a]. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры, мастацкае аблічча якога пацярпела ў выніку перабудовы з насаджэньнем купалоў-цыбулінаў.

У наш час у будынку капліцы дзейнічае царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Драўляную могілкавую капліцу-пахавальню Юзэфы Тышкевіч у Сьвіслачы збудавалі ў 1782 годзе. Пры рэканструкцыі мястэчка Вінцэнтам Тышкевічам у 1788 годзе капліцу перанесьлі на іншае месца.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Сьвіслач апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, капліца працягвала дзейнічаць.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За часамі Другой сусьветнай вайны ў чэрвені 1941 годзе будынак згарэў разам з архівам. Неўзабаве капліцу перабудавалі пад царкву, да яе дабудавалі сярэднюю частку. У 1980-я гады — бабінец з званіцай, рызьніцу і панамарку з бакавым выхадам, а ўвесь будынак абклалі цэглай[1].

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Камсамольская

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]