Казелец (возера)
Возера
Казелец
Казелец |
Казе́лец (мясцовае вымаўленьне — Казе́ляц) — возера ў басэйне ракі Прыпяці. Вакол возера разьмешчаная вёска Верасьніца.
Этымалёгія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Звычайна Казельцам называюць прырэчнае і наогул нізкае лугавое месца, дзе расьце атрутны казялец[1][2].
Фаўна[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У возеры водзяцца карась, плоткі, уюны.
Экалёгія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Возера моцна забруджанае ў сувязі з актыўнай дзейнасьцю чалавека — празьмернае выкарыстаньне вады для арашэньня прысядзібных участкаў; на берагах возера будуюцца адрыны, адыходы зь якіх прама зьліваюцца ў возера.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Слоўнік беларускіх мясцовых геаграфічных тэрмінаў: Тапаграфія. Гідралогія / І. Я. Яшкін. — Мінск: Беларуская навука, 2005. — 808 с. ISBN 985-08-0668-0 С. 325
- ^ Этымалагічны слоўнік беларускай мовы. Т. 4: К / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа. — Мн.: Навука і тэхніка, 1988. — 327 с. С. 70