Кажанок паўночны
Кажанок паўночны | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы (Animalia) |
Тып | Хордавыя (Chordata) |
Падтып | Хрыбетныя (Vertebrata) |
Надкляса | Чатырохногія (Tetrapoda) |
Кляса | Сысуны (Mammalia) |
Падкляса | Зьвяры (Theria) |
Інфракляса | Пляцэнтарныя (Placentalia) |
Атрад | Рукакрылыя (Chiroptera) |
Сямейства | Вечарнікавыя (Vespertilionidae) |
Род | Кажанок (Eptesicus) |
Від | Кажанок паўночны |
Бінамінальная намэнклятура | |
Eptesicus nilssonii (Keyserling et Blasius, 1839) | |
Арэал | |
Кажанок паўночны (Eptesicus nilssonii) — від рукакрылых сысуноў сямейства вечарнікавых (Vespertilionidae).
Вонкавы выгляд[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Даўжыня цела 54–64 мм, размах крылаў 24–28 см, вага 8–16 г у залежнасьці ад сэзону. У яго кароткія і круглявыя вушы. Верх цёмна-карычневы або чорны з невялікай колькасьцю залацістага колеру на кончыку валасоў у вобласьці галавы і сьпіны. Яго нос, вушы, хвост і крылы чорныя або чорна-карычневыя. Ніз жаўтлява-карычневы.
Распаўсюджваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Сустракаецца ў Эўропі (ад Францыі і Нарвегіі да Урала) і Азіі (Казахстан, Манголія, Сібір, Японія) ад узроўню мора да 2300 м.
Лад жыцьця[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Хуткалётны начны від, які сустракаецца ў розных месцах пражываньня ад горнай тайгі да пустэльні. Ён здабывае ежу на адкрытых тэрыторыях розных месцапражываньняў, у тым ліку ўскрайку лясоў (або над лесам), невялікіх сельгасугодзьдзяў, паркаў і садоў, над азёрамі і рэкамі і каля вулічных ліхтароў. Начлег ў дамах, дуплах дрэў і расколінах. Зімовыя лежні знаходзяцца пераважна ў дамах, скляпах, натуральных і штучных падземных месцах пражываньня. Узімку сустракаецца паасобку або невялікімі групамі па 2–4 асобіны. Яго рацыён складаецца з дробных вусякоў, такіх як двукрылые.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |